Грамадства22

Доктарка з Ляхавічаў падзарабляла зняццем сурокаў і нямала з таго мела

Тэрапеўтка з Ляхавіч прыдумала арыгінальны спосаб падпрацоўкі і зарабіла на даверлівых пацыентах каля 20,5 тысячы рублёў, паведаміла прэс-служба Вярхоўнага суда.

Фота ілюстрацыйнае

Доктарка на прыёме казала мясцовым жыхаркам, што медыцына ім дапамагчы не можа, бо на іх накладзены сурок. Але яго можа зняць яе знаёмая шляхам спецыяльнага абраду. У выніку даверлівыя пацыенткі давалі жанчыне грошы, усяго такім чынам яна пабагацела на 20490 рублёў. Прытым брала не толькі грашыма, але і ювелірнымі вырабамі.

Аднак урэшце гэтая справа выйшла на паверхню. Жанчыну судзілі і далі ёй 3 гады калоніі агульнага рэжыму і штраф 1850 рублёў. Акрамя таго, з яе спагналі кампенсацыю шкоды ў суме прыкладна 20 тысяч рублёў і кампенсацыю маральнай шкоды на 6 тысяч рублёў. Аплата выдаткаў юрыдычнай дапамогі склала яшчэ 3760 рублёў.

Чытайце таксама:

Жанчына заклала кватэру і залезла ў даўгі, каб аплачваць паслугі анлайн-варажбіткі

Сірата з Магілёва кінула блогера на 6 тысяч даляраў. Той думаў, што яна мільянерка

Як махляры падманваюць беларусаў. Сабралі найбольш папулярныя метады

Каментары2

  • Дзенюжкi дзяньжаткi дзынь дзынь
    31.01.2023
    Дзiуна, а БПЦ РПЦ маскоускага патрыярхата працуе у Беларусi цалкам легальна, нават зарэгiстравана
    А вось налогау нiякiх не плацiць
  • Аскми
    31.01.2023
    Велика ли в сущности разница?
    Скажут - вам нужен Лошаверин-упса, и веришь, бежишь, несёшь деньги.
    Скажут - вам нужен плевок бабы Клавы, и веришь, бежишь, несёшь деньги...

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку27

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына выйграў больш за мільярд даляраў у латарэю2

Сёння раніцай у Гомелі быў зафіксаваны пажар

У Беларусь вернецца спёка да +36 градусаў2

«Усе шукаюць варыянты перастроіцца». Што робяць беларускія прадаўцы пасля пажараў на складах Wildberries4

Беларуская асацыяцыя бацькоў у Літве прапанавала літоўскім чыноўнікам выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай6

У знакамітага зубра з трасы М-1 з’явіўся «малодшы брат»1

Мінчук з псіхічным разладам завяшчаў дзве сталічныя кватэры міністэрству5

Ад украінскай спявачкі патрабавалі выбачыцца за відэа з «харошым рускім». Яе адмова выклікала скандал34

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку27

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць