Спорт22

«Мы не былі слабейшыя — мы саступілі ў дробязях». У «МЛ Віцебск» пракаментавалі вылет з еўракубкаў

«Вы — красаўцы!»

У чэмпіёна Беларусі «МЛ Віцебск» пракаментавалі вылет з еўракубкаў.

«Мы не былі слабейшыя — мы саступілі ў дробязях. Зусім хутка мы абавязкова вернемся на еўраарэну, але першы паход, на вялікі жаль, заканчваецца ў 3‑м кваліфікацыйным раўндзе.

Мы кажам «дзякуй» усім, хто амаль паўтара месяца знаходзіўся ўдалечыні ад сваіх сем’яў, каб пра наш слаўны Віцебск пачулі ў Еўропе. Вы — красаўцы!», — паведамляе прэс-служба беларускага клуба.

Чэмпіён Беларусі па футболе «МЛ Віцебск» стартаваў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але ўжо ў першым раўндзе вылецеў, атрымаўшы дзве паразы ад румынскай «Універсітаці» з Краёвы (1:4, 0:1).

Клуб працягнуў выступ у кваліфікацыі Лігі канферэнцый, прайшоўшы ў другім раўндзе чарнагорскую «Суцьеску», а ў трэцім раўндзе саступіўшы баснійскаму «Борацу». Тыдзень таму «Борац» у сябе дома выйграў 1:0, учора пасля дадатковага часу «МЛ Віцебск» перамагаў 2:1, але саступіў у серыі пенальці 2:4.

Ніводны беларускі клуб сёлета не здолеў дабрацца да асноўнага раўнду еўракубкаў. БАТЭ ў другім раўндзе Лігі канферэнцый прайграў швейцарскаму «Сьёну», а мінскае «Дынама» ўчора вылецела ад партугальскай «Брагі».

Каментары2

  • Заузятар
    14.08.2026
    Канешне, у вас костка шырокая проста..
  • Жвір
    14.08.2026
    Гулялі добра, заслужвалі перамогі, шкада, што дазволілі суперніку зраўняць лік, даціснулі б.
    І Дынама таксама паказала, што наш чэмпіянат варты павагі, нават у тых умовах, у якіх вымушаны існаваць.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў4

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

У Аўстраліі метэарадары пачалі паказваць дождж, якога няма. Аказалася, што гэта мільёны матылькоў1

Брэсцкі пенсіянер перастаў бачыць адным вокам, пабіўшыся на пляцоўцы для выгулу сабак

«Просьба прыбраць вашы прыдзверныя дыванкі». У Мінску на дзвярах пад'езда павесілі дзіўную аб'яву4

Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію41

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць