Эканоміка11

Беларусь на трэцім месцы па таннасці бензіну ў Еўропе, але іншыя могуць набыць яго больш

Нягледзячы на адносную таннасць бензіну ў краіне, Беларусь займае чацвёртае месца з канца еўрапейскага рэйтынгу па магчымасці набыцця аўтамабільнага паліва на сярэдні заробак, піша сайт Thinktanks.by.

У абсалютных цэнах, без прывязкі да заробку, самыя нізкія цэны на бензін з усіх краін Еўропы, якія фігуруюць у рэйтынгу, складзеным РІА «Рэйтынг» па замове РІА «Навіны», адзначаныя ў Казахстане (частка тэрыторыі гэтай збольшага азіяцкай краіны геаграфічна належыць да Еўропы). У пераліку на даляры ЗША кошт літра 95-га бензіну ў гэтай краіне складае каля 0,45 даляра. На другім месцы па таннасці паліва знаходзіцца Расія з коштам 0,74 даляра за літр. Трэцяе месца па таннасці бензіну сярод еўрапейскіх краін займае Беларусь, дзе бензін каштуе каля 0,92 даляра за літр. Далей ідуць у асноўным краіны Усходняй Еўропы, якія маюць адносна нізкія цэны на паліва. Аднак на гэтым пазітыў рэйтынгу для беларусаў заканчваецца.

Расійскія эксперты, грунтуючыся на звестках афіцыйнай статыстыкі, склалі рэйтынг па аб'ёме бензіну, які могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі жыхары краін Еўропы.

Лідарам рэйтынгу стаў Люксембург. Жыхары гэтай дзяржавы могуць набыць на свае сярэднія заробкі больш за 2,5 тысячы літраў бензіну. Цэны на паліва ў гэтай невялікай краіне адносна невысокія, пры гэтым заробкі адны з найбольшых у Еўропе.

Другое месца заняла Ірландыя з 1,9 тысячы літраў. У першую пяцёрку рэйтынгу ўваходзяць таксама Нарвегія, Вялікабрытанія і Нідэрланды. Жыхары гэтых краін могуць набыць на свае сярэднямесячныя заробкі больш за 1800 літраў бензіну.

Расія заняла ў рэйтынгу сямнаццатае месца, паміж Іспаніяй і Славеніяй. Жыхары РФ могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі каля 1059 літраў 95-га бензіну.

Жыхары Беларусі на сярэдні заробак могуць сабе дазволіць 582,9 літра бензіну. Па гэтым паказчыку Беларусь займае 28-ы радок рэйтынгу, ці 4-ы з канца.

Менш, чым беларусы, бензіну на свой заробак могуць купіць жыхары Латвіі, Румыніі, а таксама Венгрыі, грамадзяне якой маюць магчымасць набыць толькі 455 літраў паліва.

Беларусь таксама апынулася сярод лідараў па змене цэнаў на бензін у параўнанні з пачаткам 2022 года.

Першае месца тут заняла Венгрыя, дзе бензінавы цэннік за год вырас на 37,8%, другое — Нарвегія з павелічэннем на 19,2%, а трэцяе — Беларусь з цэнавым ростам на 17,1%.

Чытайце таксама:

Пасольства Расіі ў Швецыі хацела пакпіць з цэн на паліва ў Еўропе, але прызнала Крым украінскім

Параўналі, колькі паліва можна купіць на сярэдні заробак у Беларусі ды іншых краінах

Каментары1

  • Т
    31.01.2023
    НН вы меряйте не голую стоимость а % от средней зарплаты который тратят беларусы на эту жижу очень сомнительного качества.

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць