Улада44

У Мінску пачалося будаўніцтва хмарачоса «Ветразь»

Будынак узводзіцца на скрыжаванні вуліц Ціміразева, Максіма Танка і Кальварыйская.

Заліўка фундаментных пліт пад першы ў Беларусі жылы хмарачос «Ветразь» пачалася 26 кастрычніка ў Мінску. 32‑павярховы будынак узводзіцца на скрыжаванні вуліц Ціміразева, Максіма Танка і Кальварыйская, паведаміў генеральны дырэктар СТАА «Мінск‑сіці» Сяргей Кісялёў.

У будынку вышынёй 132 метры будзе 165 кватэр (ад адна‑ да чатырохпакаёвых плошчай ад 63 да 188 квадратных метраў). На верхніх паверхах размесцяцца двухузроўневыя пентхаусы з выхадам на тэрасы. Для аўтамабіляў будзе прадугледжаны падземны мультыпаркінг на 195 месцаў.

Згодна з планам, будаўніцтва жылога дома завершыцца ў сярэдзіне 2011 года.

Нагадаем, расійскі холдынг «Ітэра» інвестуе сродкі ў будаўніцтва бізнес‑цэнтра на вуліцы Максіма Танка. Тут будуць узведзены жылы дом, адміністрацыйны будынак і гатэль. Акрамя гэтага, «Ітэра» рэалізуе ў беларускай сталіцы праект будаўніцтва жылога квартала «Мінск‑сіці». Пачатак узвядзення першых аб’ектаў запланаваны на першы квартал 2010 года. Цяпер на месцы будучай спортпляцоўкі праводзіцца дэмантаж і утылізацыя адходаў будынкаў і збудаванняў завода КЖВ‑214.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць