Грамадства22

Юрыю Чыжу далі тры з паловай гады пазбаўлення волі. Але не пасадзілі

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска быў абвешчаны прысуд па справе Юрыя Чыжа, піша «Народная воля».

Фота: «Прэсбол»

На ўваходзе ва ўсіх ужо па традыцыі запісвалі пашпартныя даныя. У кулуарах суда казалі, што на працэс да суддзі Валерыя Есьмана «чакаецца шмат народу». Хоць, па праўдзе кажучы, людзей сабралася не вельмі шмат — крыху больш за дзясятак разам з пракурорам і адвакатамі.

Юрый Чыж прыйшоў за 10 хвілін да пачатку працэсу. У сінім гарнітуры, з усмешкай і без сумкі, якую звычайна бяруць з сабой абвінавачваныя на абвяшчэнне прысуду так бы мовіць на ўсялякі непрыемны выпадак.

Уладзімір Япрынцаў у суд не прыйшоў. Яго адвакат таксама.

Здымкі ў будынку суда катэгарычна забаранілі. Пра гэта некалькі разоў у калідоры і ўжо ў зале абвясціла ўсім прысутным супрацоўніца суда.

Прычым у калідоры суда забаранілі нават аўдыязапіс — убачыўшы дыктафон, міліцыянт адразу запатрабаваў яго прыбраць. Здзівіліся нават адвакаты.

Як паведамлялася, Чыжа абвінавачвалі ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, а таксама ў махлярстве.

Працэс па гучнай справе праходзіў у закрытым рэжыме: пра гэта папрасіў дзяржабвінаваўца, матываваўшы тым, што ў пастанове аб прыцягненні Чыжа ў якасці абвінавачванага і ў матэрыялах крымінальнай справы маецца інфармацыя для службовага карыстання, якая не можа падлягаць разгалошванню.

Таму падрабязнасцяў па справе няшмат — на жаль, усё самае цікавае засталося за зачыненымі дзвярыма. Вядома толькі, што некаторыя судовыя пасяджэнні праходзілі без Уладзіміра Япрынцава і яго адваката.

Юрый Чыж знаходзіўся пад вартай двойчы: з 11 сакавіка па 14 верасня 2016 года і з 15 сакавіка 2021 па 9 верасня 2022 года.

Па некаторых раней выстаўленых абвінавачваннях ён быў памілаваны.

Як вынікае з прысуду, які зачытаў суддзя Валерый Есьман, ад адбыцця ў калоніі Юрыя Чыжа вызвалілі — ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання тое, што ён ужо адседзеў.

Без змен пакінулі забарону на выезд з краіны — да ўступлення судовага рашэння ў законную сілу. Такім чынам, Чыж пакуль невыязны.

У судзе прагучала, што грошы Чыжа, канфіскаваныя падчас ператрусаў, захоўваліся на дэпазітным рахунку КДБ, цяпер іх можна будзе забраць. Гаворка не пра мільёны даляраў — сумы называліся невялікія.

Маёмасць бізнэсоўца таксама вызвалілі ад арышту.

Як Юрый Чыж адрэагаваў на прысуд?

«Калі адным словам выказаць, то час пройдзе — разбяромся, — сказаў ён «Народнай волі». — Гэта рашэнне — толькі адпраўны пункт для мяне. Магчымасць далей займацца сваімі справамі. А наперадзе яшчэ чакае нямала, аднаўляць шмат чаго давядзецца».

З'язджаць з Беларусі Юрый Чыж не мае намеру. І не толькі таму, што цяпер яшчэ часова невыязны.

«Тут шмат спраў», — кажа ён.

Каментары2

  • За 30 лет отработано
    13.02.2023
    Наказали, помоет обосранных коров 1-1,5 года и дальше будет наполнять свою и лукашенок корыто....
  • даведка
    13.02.2023
    Белорусские суды и прокуратура порой демонстрируют поразительную щепетильность при вынесении приговора и выборе наказания, в результате которой обвиняемый получает срок и прямо из зала суда удаляется на свободу.

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries12

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік гродзенскай этна-крамы «Цудоўня» ў СІЗА2

Праўладны спявак дамовіўся, каб у туалеце кавярні гучала яго песня8

Пяць высноў з Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якая ўвойдзе ў гісторыю20

Яўген Дудкін патлумачыў, чаму стаў сакрэтным агентам КДБ24

Пазняк вітае магчымую здзелку «вызваленне палітвязняў» у абмен на санкцыі77

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries12

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць