Грамадства

Чавэс: Фідэль Кастра ўжо ўстае з ложку і размаўляе

Кубінскія ўлады і сябры Выспы свабоды заяўляюць: Фідэль Кастра ідзе на папраўку

Прэзыдэнт Кубы Фідэль Кастра папраўляецца пасьля апэрацыі на кішэчніку і мае намер вярнуцца да кіраўніцтва краінай цераз некалькі тыдняў, заяўляюць прадстаўнікі кубінскага кіраўніцтва.

Сакратар выканкаму ўраду Карляс Лахе адкінуў паведамленьні некаторых СМІ пра тое, што кубінскі лідэр нібыта хворы на рак страўніка. «Празь некалькі тыдняў ён будзе канчаткова здаровы і вернецца да сваіх абавязкаў», -- заявіў Лахе падчас візыту ў Балівію.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс – блізкі саюзьнік Кубы ў рэгіёне – зазначыў, што паводле ягоных зьвестак, Кастра ўжо ўстае з ложку і можа размаўляць.

У пачатку жніўня было абвешчана, што Фідэль часова перадаў паўнамоцтвы прэзыдэнту брату Раулю, які займае пост міністра абароны. Кубінскі лідэр упершыню склаў зь сябе паўнамоцтвы лідэра дзяржавы з мамэнту свайго прыходу да ўлады ў 1959 г. (цягам 47 гадоў).

Сам Фідэль Кастра, якому 13 жніўня спаўняецца 80 гадоў, кажа, што напружаны рабочы графік апошніх некалькіх тыдняў пашкодзіў ягонаму здароўю.

Кубінскія ўлады трымаюць у сакрэце падрабязную інфармацыю пра здароўе Кастра, заяўляючы, што абнародаваньне гэтых зьвестак можа пашкодзіць нацыянальнай бясьпецы.

BBC

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць