Стваральніца аплікацыі Алена Жук кажа, што ёй хацелася зрабіць так, каб вывучэнне мовы было не сумным і не гвалтоўным:
«Я і мае дзеці вывучаем мовы. Мы зразумелі, што для вывучэння беларускай мовы аплікацыі няма, і тым больш для дзяцей, такой цікавай, прыгожай, якой хацелася б карыстацца. Акрамя таго, мы пераехалі ў Польшчу, і тут, відавочна, дэфіцыт беларускай мовы, яе нестае».
Аплікацыя яшчэ распрацоўваецца, але ёй ужо можна карыстацца. Пачатак праекту даў хакатон «Культурны код», арганізаваны Беларускай радай культуры.
Усталёўвайце дадатак і вывучайце мову разам са сваімі дзеткамі.