Грамадства66

«Гэта чарговы фэйк». Прадстаўнік МЗС Беларусі пракаментаваў выбухі ў Мачулішчах

«Хочуць паказаць, нібы ў нас ёсць правалы ў нацыянальнай бяспецы».

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч (злева) падчас візіту ў Женеву. Фота: МЗС Беларусі

Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі Юрый Амбразевіч на другі дзень свайго візіту ў Жэневу для сустрэчы з прадстаўнікамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пракаментаваў сітуацыю вакол расійскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах.

Ён сказаў, што інфармацыя пра яго пашкоджанне беларускімі падпольшчыкамі — гэта «чарговы фэйк».

«Улічваючы адсутнасць афіцыйнай рэакцыі, я глыбока перакананы, што гэта з'яўляецца чарговай фальшывай заявай, закліканай падкрэсліць пэўныя правалы ў нашай нацыянальнай бяспецы», — заявіў агенцтву Reuters Юрый Амбразевіч.

Як адзначыла агенцтва, ніякіх доказаў сваёй пазіцыі беларускі чыноўнік не прывёў.

Нагадаем, што 26 лютага з'явілася навіна пра ўдары дронаў па рэдкім і вельмі каштоўным расійскім самалёце дальняй разведкі А-50, з якога ажыццяўлялася навядзенне расійскіх ракет і дронаў на цэлі ва Украіне і які базаваўся на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах. Як заявіў кіраўнік ініцыятывы сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол» Аляксандр Азараў, гэтую дыверсію пры дапамозе дронаў здзейснілі беларускія падпольшчыкі, удзельнікі плана «Перамога».

Афіцыйны Мінск пакуль не каментаваў гэтай сітуацыі, аднак беларускія сілавікі наведваюць і дапытваюць уладальнікаў дронаў, з 26 лютага ўзмоцнена даглядаюць увесь транспарт на выездзе з Беларусі, у тым ліку ў Расію, і выпусцілі арыенціроўку на чалавека, «які можа быць датычны да злачынства, здзейсненага 26 лютага ў г.п. Мачулішчы».

Чытайце яшчэ:

Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах

Самалёт у Мачулішчах атакавалі двума дронамі беларусы, удзельнікі плана «Перамога» — Азараў

«Жэстачайшай дысцыпліны!» Лукашэнка адчытаў кіраўніцтва сілавога блоку. Хрэнін сядзеў як мыла з'еўшы

Каментары6

  • У
    28.02.2023
    О спутниковых снимках там конечно же не слыхали, и завтра сами все не увидят.
  • Нічога не здарылася! Проста мае апынуліся ў с**цэ!
    28.02.2023
    Нічога не здарылася, але мы шукаем усіх датычных да гэтай справы! Выбухаў не было, але мы правяраем усіх выязджаючых з краіны! І шукаем уладальнікаў дронаў, але нічога не здарылася, проста ворагі распаўсюджваюць фэйкі наконт здарэньня на аэрадроме!
  • Жыве
    28.02.2023
    «Лица, которые сбежали от ответственности за рубеж, продолжают свое существование в ютубе, общаясь там с мизерным числом своих сторонников. Обеды некоторых из них в президентских дворцах западных стран ничего не изменят» - заявил постпред Беларуси на 48-й сессии Совета ООН по правам человека.
    Когда мозг есть,а там пусто это и есть Абразевич.

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць