Пасля атакі на расійскі самалёт у Мачулішчах Мазырскі НПЗ закупляе сістэму назірання за беспілотнікамі
Мэта закупкі — маніторынг палётаў БПЛА, «якія пагражаюць бесперапыннасці тэхналагічных працэсаў» на МНПЗ, заўважыў @flagshtok.
Па ўмовах дзяржзакупкі МНПЗ гатовы аддаць 1 700 000 рублёў (каля 600 000$) за сістэму, якая зможа знаходзіць беспілотнікі пры дапамозе аптычных, лазерных, радыёлакацыйных тэхналогій. Сістэма таксама павінна выяўляць месца знаходжання пульта БПЛА.
У аб'яве аб закупцы не тлумачыцца, што плануецца рабіць з выяўленымі БПЛА.
Беларускія ўлады адмаўляюць атаку на аэрадром у Мачулішчах, у выніку якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50.
Каментары