Свет99

СМІ: Былы кіраўнік СБУ і сябар дзяцінства Зяленскага знаходзіцца пад следствам за правалы ў працы ведамства

Украінскія СМІ 6 сакавіка напісалі пра тое, што былы кіраўнік Службы бяспекі Украіны, сябар дзяцінства Уладзіміра Зяленскага і яго колішні партнёр па студыі «Квартал-95» Іван Баканаў фігуруе ў крымінальнай вытворчасці Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны па справе акупацыі часткі краіны ў першы перыяд вайны з Расіяй год таму. Пра гэта выданню NV расказаў высокапастаўлены прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны.

Іван Баканаў. Фота: СБУ

Іван Баканаў быў звольнены ў ліпені мінулага года з пасады кіраўніка СБУ, а цяпер знаходзіцца пад следствам. Яго абвінавачваюць у правале працы СБУ ў перадваенны перыяд і на пачатковым этапе поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Гаворка ідзе пра з'яўленне ў ключавой сілавой структуры краіны расійскіх агентаў, у прыватнасці падазраванага ў дзяржздрадзе Алега Кулініча, экс-начальніка аднаго з упраўленняў спецслужбы.

«Вайна агаліла ўсё, што адбываецца ў СБУ. І ў АП жахнуліся ад таго, як кіраваў Баканаў. Па многіх напрамках — поўны правал», — патлумачыла крыніца, адмовіўшыся, аднак, раскрыць дэталі следства.

Каментары9

  • Штош
    07.03.2023
    Па вялікім рахунку, за такія прызначэнні варта прыцягваць самога Зэ. Узбудзіўшы следства супраць сябрука-закадыкі, ён ратуе сваю дупу. Ці выратуе -- вялікае пытанне насамрэч. І за таемную супрацу з Лукой пасярод вайны -- Лукой з яго антырэйтынгам сярод украінцаў 97% -- "Валодзі Зяленскаму" таксама яшчэ прыляціць. Пасля перамогі, вядома, але прыляціць.
  • Стэнлі
    07.03.2023
    не такі як ёсць, ну, вядома. Лепей калхазана з праплешынамі на паўстагоддзя назначаць, каб ганьбіў краіну на ўвесь свет ды ўвогуле прадаў краіну, ага.
  • не такі як трэба
    07.03.2023
    Вось што бывае, калі хіпстэр кіруе гэбнёй.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць