Журналістка Ксенія Луцкіна перахварэла ў калоніі на двухбаковую пнеўманію, прымае лекі супраць канвульсій
Па стане здароўя Ксенію Луцкіну вызвалілі ад работ у прамысловай зоне. Пра гэта піша «Народная Воля».
Ксенію Луцкіну, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампані, абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам.
28 верасня мінулага года Мінскі гарадскі суд прысудзіў журналістцы 8 гадоў зняволення. Цяпер яна ў гомельскай калоніі.
У студзені гэтага года Ксенія Луцкіна была ўключаная ў спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.
— У мінулым месяцы яна захварэла на двухбаковую пнеўманію, і практычна ўвесь люты змагалася з хваробай. Каля двух тыдняў правяла ў бальнічнай палаце калоніі, але цяпер яе ўжо адтуль выпісалі, — кажа Алег Лукін, бацька журналісткі.
— З-за анкалогіі Ксеніі не рабілі дадатковае абследаванне?
— Яе паставілі ў чаргу на МРТ, хаця невядома, колькі ў гэтай чарзе давядзецца чакаць. Увогуле ж, самаадчуванне дачкі вельмі дрэннае. Робяць розныя ўколы, нават антыканвульсанты.
Але Ксенія пад пастаянным наглядам медыкаў, хоць нейкі медыцынскі дагляд ёсць. На ўрачоў яна не скардзіцца.
— На вытворчасці ў калоніі дачка не працуе?
— Па стане здароўя яе вызвалілі ад работ у прамысловай зоне.
Каментары
З шулерам па яго правілах пагуляць......????
Няхай вызваліць усіх, сыйдзе і пазначаць новыя выбары і суды для мусароў, тады і паразмаўляем
"З шулерам па яго правілах пагуляць......????"
чым граеце? картамі? у напарсткі? ці лёсамі-жыццямі людзей?