Свет11

Нетаньяху аддаў загад сваёй арміі атакаваць стратэгічныя аб'екты хусітаў

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што разам з кіраўніком Мінабароны краіны Ісраэлем Кацам аддаў загад Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) атакаваць стратэгічныя аб'екты хусітаў у Емене.

Беньямін Нетаньяху. Фота: Amir Cohen / AP

Адпаведную заяву Нетаньяху зрабіў, выступаючы ў парламенце.

«У апошнія дні мы разам з міністрам абароны далі загад ЦАХАЛ атакаваць стратэгічныя аб'екты хусітаў дакладнымі ўдарамі. Мы знішчылі значныя тэрарыстычныя актывы, якія выкарыстоўвалі хусіты. Гэта не першая і не апошняя атака», — паведаміў ізраільскі прэм'ер.

Паводле яго слоў, ізраільскі бок «вызначыў вельмі просты прынцып», змест якога ў тым, што «той, хто спрабуе нанесці шкоду [Ізраілю], атрымлівае страты ў адказ з бескампраміснай сілай».

«Ізраіль умацоўвае сваю стрымлівальную моц, ён наносіць удары па сваіх ворагах і разбурае тэрарыстычных сатэлітаў Ірана аднаго за адным», — дадаў Нетаньяху.

21 снежня ізраільскія вайскоўцы зафіксавалі запуск адной ракеты з Емена ў кірунку цэнтральнай часткі Ізраіля. Як паведаміла прэс-служба ізраільскай арміі, ракету перахапіць не ўдалося, яна ўпала ў раёне Тэль-Авіва. Паводле звестак Нацыянальнай службы хуткай дапамогі Ізраіля, у выніку інцыдэнту пацярпелі прынамсі 14 чалавек.

Каментары1

  • Ваяўнічы сіянізм
    23.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі58

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць