Будаўніцтва трох жылых шматпавярховікаў у межах вуліц Карвата — Геалагічная — Высокая — Сувязістаў плануецца пачаць у трэцім-чацвёртым квартале 2023 года, пішуць «Мінск-Навіны».

У кожным доме будзе па 133 кватэры.
— На ўчастку, дзе разгорнецца будаўніцтва, ужо завяршылі знос будынкаў, якія былі там. Цяпер на тэрыторыі ад вуліцы Сувязістаў да вуліцы Геалагічнай праводзім пашырэнне праезнай часткі да чатырох палос, — распавялі ў раённай адміністрацыі.
Усяго ў межах вуліц Карвата — Геалагічная — Высокая — Сувязістаў павінны з'явіцца восем новабудоўляў агульнай плошчай 64 тыс. м кв. Зараз ідзе будаўніцтва двух шматпавярховікаў. Іх узводзіць прыватны забудоўшчык на камерцыйнай аснове. У гмаху № 16 па генплане прадугледжана 112 кватэр, агульная плошча якіх 6393 м кв. У доме № 11 будзе 133 кватэры сумарнай плошчай 7589 м кв. Здаць гэтыя аб'екты маюць намер у другім квартале 2023 г.
Акрамя таго, у раёне вуліцы Геалагічнай з'явіцца двухузроўневы паркінг з плоскаснай аўтастаянкай.
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары