Эканоміка44

Выручка ад размяшчэння турыстаў у беларускіх гатэлях за год вырасла

Выручка, якая паступіла ад размяшчэння турыстаў у гатэлях Беларусі, у 2022 годзе склала 261,3 млн рублёў (99,7 млн даляраў па сярэднім курсе Нацбанка за год). Пра гэта сведчаць апублікаваныя 21 сакавіка звесткі Белстата.

Фота ілюстрацыйнае

Заўвага: першапачаткова на сайце Белстата была апублікавана памылковая лічба пра 1,5 млрд рублёў выручкі за 2021 год. Пазней яе паправілі — на 190,7 млн рублёў (такую ж лічбу афіцыйныя органы прыводзілі ў ранейшых справаздачах).

Выручка ад размяшчэння ў гатэлях беларускіх грамадзян склала 104,7 млн рублёў, іншаземцаў — 156,6 млн.

У параўнанні з 2021 годам выручка вырасла — год таму яна была на ўзроўні 190,7 млн рублёў. Іншаземцы тады забяспечылі прыток 96,6 млн рублёў, на беларусаў прыпала 94,1 млн выручкі.

Выручка, якая паступіла ад размяшчэння турыстаў не ў гатэлях, а ў іншых памяшканнях, у 2022 годзе склала 57,6 млн рублёў (20,9 млн даляраў). У 2021 годзе яна была ў памеры 63,2 млн рублёў (25 млн даляраў). 

Каментары4

  • Рэд.
    22.03.2023
    Minak, у тэксце тлумачыцца - на Белстаце спачатку апублікавалі памылковую лічбу
  • Студент
    22.03.2023
    Надо же, только вот было море радости что всё обвалилось, а теперь вдруг такой облом! Печальная новость для патриотов.
  • Андрусь
    22.03.2023
    Мяркуючы з гатэля, якім праілюстраваны матэрыял - гэта ўсё "цэпочныя турысты" (хто памятае такое?) далі выручку.  
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў14

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму55

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

Зяленскі назваў расіян «ідыётамі» за прапанову прыпыніць агонь на 2-3 дні1

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам12

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні2

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў14

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць