Вайна66

600 украінскіх вайскоўцаў у кастрычніку спрабавалі адбіць Запарожскую АЭС, але пацярпелі няўдачу — Times

Брытанская газета Times апублікавала матэрыял, прысвечаны няўдалай спробе УСУ заняць тэрыторыю Запарожскай АЭС, дзе знаходзяцца расійскія вайскоўцы.

Пра тое, што УСУ паспрабавалі высадзіць дэсант і штурмаваць ЗАЭС, у канцы кастрычніка мінулага года паведамлялі чыноўнікі акупацыйных адміністрацый і Мінабароны Расіі.

Як адзначае Times, Кіеў афіцыйна не прызнаваў спробу штурму найбуйнейшай у Еўропе атамнай электрастанцыі, аднак прадстаўнікі ўкраінскага спецназа, ваеннай разведкі і ВМС на ўмовах ананімнасці распавялі журналістам выдання падрабязнасці аперацыі.

На той момант расійскія войскі ўтрымлівалі электрастанцыю ўжо больш за шэсць месяцаў, выкарыстоўваючы яе тэрыторыю для абстрэлаў украінскіх гарадоў на другім беразе Дняпра і буйнога сталеліцейнага завода ў Нікапалі, піша Times.

У ноч на 19 кастрычніка каля 600 вайскоўцаў на 30 катарах, са зброяй, у тым ліку буйнакалібернымі кулямётамі, гранатамётамі MK-19 і супрацьтанкавымі сродкамі, паспрабавалі высадзіцца на левы бераг Дняпра.

«У баі зможа ўдзельнічаць толькі пяхота. Яны не змогуць прымяніць супраць нас артылерыю, бо гэта атамная станцыя», — цытуе Times аднаго з вайскоўцаў.

Аднак украінцы не чакалі, што ім акажуць такі сур'ёзны супраціў.

«Расійскія вайскоўцы пабудавалі вельмі шчыльную абарону, усе замініравалі. Калі мы сталі набліжацца, яны нават падцягнулі танкі і артылерыю і пачалі абстрэльваць нас проста на вадзе», — распавёў газеце ўкраінскі вайсковец.

Пакуль катары спецназа пераплывалі Дняпро, украінскія вайскоўцы сталі абстрэльваць пазіцыі Расіі, у тым ліку з дапамогай ракетных сістэм HIMARS.

У выніку толькі невялікай групе ўкраінскіх вайскоўцаў удалося дабрацца да берага, яны ўступілі ў трохгадзінную перастрэлку з расійскім войскам на ўскраіне Энергадара, але потым вымушаныя былі адступіць.

Times адзначае, што з-за рызыкі ўцечкі радыяцыі падобная спроба сілавога штурму выклікае пытанні нават ва ўкраінскіх чыноўнікаў, якія перакананыя ў неабходнасці вярнуць Запарожскую АЭС пад кантроль Кіева.

Кіраўнік украінскага «Энергаатама» Пётр Коцін выказаў здагадку, што вярнуць ЗАЭС атрымаецца, калі ўкраінская армія зможа прасунуцца на поўдзень, у бок Крыма і Мелітопаля.

«Гэта адзіны варыянт — без непасрэднага абстрэлу станцыі, без прамога наступу на тэрыторыю станцыі, — кажа ён. — Вельмі небяспечна рабіць такія рэчы побач з ядзернымі матэрыяламі».

Каментары6

  • Гервасій
    08.04.2023
    Нешта пайшло ня так, А вы з якой нагоды пытаеце, таварыш маёр ? Пахутчэй расейскай баланды хочацца ?
  • Максим Дизайнер
    08.04.2023
    Подробностей всех не рассказали. Там очень много наемников и украинцев полегло. Из 30 катеров только несколько вернулось. Не операция, а рагульская профанация.
  • Ілон Маскавіт
    08.04.2023
    Максим Дизайнер, "Наёмніков"??? ахахахах, ідзі праспісь , мой татарскій "Брат-славянін", і закусываць трэба лапцямі

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ7

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Першы аўтамат па продажы кветак паставілі ў Мінску1

На Алімпіядзе ў Мілане выступаюць маці і сын — упершыню ў гісторыі! Для яе гэта ўжо сёмыя гульні

«Феліксу трэба час на адаптацыю, і яму гатовыя дапамагаць, адаграваць і любіць». Гісторыя пра тое, як удалося прыстроіць ката Рамана Цымберава

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак29

Айцішніка з Мінска пасадзілі па чатырох палітычных артыкулах3

«Ты пакліч мяне. Пазаві». Naviband прэзентаваў песню да Дня закаханых на класічны верш беларускай літаратуры3

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме6

Белы дом апублікаваў валянцінку з Грэнландыяй6

Netflix прэзентаваў серыял па рамане Архана Памука3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ7

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць