Здарэнні

Двое п'яных ехалі на адной машыне, і праблемы сабе здабыў не толькі кіроўца

Раніцай 14 лютага 23‑гадовы мужчына, які кіраваў аўтамабілем Opel на гасцявой стаянцы дома №3 на мінскай вуліцы Гашкевіча, збіў 26‑гадовага пешахода, які ішоў па тратуары. Пешахода павезлі ў бальніцу для абследавання, але развіццё гісторыі на гэтым не скончылася.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Пасля здарэння кіроўца застаўся на месцы, але яго 24‑гадовы пасажыр перасеў за руль і паспрабаваў выехаць з тэрыторыі стаянкі. Яго, аднак, спынілі супрацоўнікі міліцыі.

Медыцынскае абследаванне паказала, што ў арганізмах абодвух — кіроўцы і пасажыра — было прыкладна 2 праміле алкаголю. А далейшае расследаванне выявіла, што пасажыр увогуле ніколі не меў пасведчання кіроўцы.

У выніку абодвух парушальнікаў даставілі ў РУУС, а аўтамабіль паставілі на стаянку пад аховай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць