Свет66

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве

Пра тое, што Расія біла па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве наўмысна, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў падчас панэльнай дыскусіі на Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

Са слоў Аліева, дыпламатычнае прадстаўніцтва Азербайджана ва ўкраінскай сталіцы трапляла пад абстрэл тройчы. Праўда, пасля першага выпадку ў Баку дапускалі, што гэта магла быць выпадковасць.

Азербайджан тады нават перадаў расійскаму боку каардынаты сваіх аб’ектаў у Кіеве — пасольства, консульскага аддзела і культурнага цэнтра. Аднак пасля гэтага адбыліся яшчэ два ўдары. Аліеў назваў гэта мэтанакіраванай атакай і недружалюбным крокам з боку Расіі.

Ён таксама паведаміў, што МЗС Азербайджана выклікала расійскага пасла і ўручыла ноту пратэсту пасля падзення ракеты на тэрыторыю пасольства. Са слоў Аліева, Баку дзейнічае выключна ў дыпламатычным фармаце.

14 лютага ў Мюнхене Ільхам Аліеў сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Зяленскі паведаміў пра наступствы расійскіх удараў па энергетычнай інфраструктуры і падзякаваў Азербайджану за энергетычную дапамогу.

Расійскія ўлады раней неаднаразова заяўлялі, што наносяць удары толькі па вайсковых і звязаных з імі аб’ектах. Пасля інцыдэнту з азербайджанскім пасольствам у лістападзе 2025 года расійскі МЗС выказаў шкадаванне і паведаміў папярэднюю версію, паводле якой ракета магла ўпасці ў выніку некарэктнай працы ўкраінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны. У Маскве падкрэслілі, што сцвярджэнні пра наўмысныя ўдары не адпавядаюць рэчаіснасці.

Каментары6

  • усе імперыялістычныя злачынцы і тэрарысты будуць пакараны
    14.02.2026
    "Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве"

    усё так, усе імперыялістычныя злачынцы і тэрарысты будуць пакараны.
  • не такі, як ёсць
    14.02.2026
    Нешта шматыляе Аліева, ад лепшага сябра да свядома па амбасадзе
  • Дориан
    14.02.2026
    Это просто «игра в прятки». Показуха. Два диктатора разводят сопли, уводят внимание в сторону, а сами живут дальше. На алиеве столько же крови, сколько на путине.

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

«Настаўнікі аж слязьмі зайшліся». 400 амерыканскіх вучняў заспявалі песню на беларускай мове12

Міністр замежных спраў Украіны анансаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў11

Замест елак у беларускіх лясах сталі высаджваць лістоўніцы2

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік7

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць