Грамадства22

XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі абвясціў збор індывідуальных заявак

XI Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета пройдзе ў Гданьску з 22 па 24 верасня. Галоўныя польскія партнёры ХІ Кангрэса — гданьскі Музей Другой Сусветнай вайны, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Нацыянальны марскі музей. Цяпер арганізацыйны камітэт форуму абвясціў збор індывідуальных заявак па 14 даследчых кірунках.

Музей Другой Сусветнай вайны ў Гданьску — партнёр XI Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі. Фота: facebook.com/icbs.lt

Сёлета праца Кангрэса будзе адбывацца па 14 даследчых панэлях, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны, паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства ды іншыя кірункі, адзначаецца на старонцы Кангрэса ў фэйсбуку.

Даследчыкі сёлетняга форуму надаюць шмат увагі асэнсаванню падзей 2020-2023 гадоў у Беларусі — расійскай палітыцы ў дачыненні да Беларусі, пытанням культурнага і палітычнага супраціву, рэлакацыі беларускага бізнэсу, украінска-беларускім гістарычным сувязям, пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны, вывучэнню эканамічнага крызісу ў рэгіёне.

Поўны спіс панэляў і тэмаў дакладчыкаў можна паглядзець тут.

Для таго, каб прыняць удзел у форуме ў якасці выступоўцы, неабходна запоўніць анлайн-форму і прадставіць тэзісы ў тэксце памерам 2-4 тысячы знакаў. Дэдлайн — 15 траўня 2023 года.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (International Congress of Belarusian Studies) — штогадовы акадэмічны і экспертны форум даследчыкаў Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён быў заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці ў 2010 годзе з мэтай інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёна і свету. Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі.

Каментары2

  • дочка Максима Дизайнера
    08.04.2023
    Музей Другой Сусветнай вайны ў Гданьску 
    на фота гляджу...

    https://nashaniva.com/314043

    ёпрст... я думала наш так званы музей вов жопа жопная... аказваецца ёсць аналагі...
  • Аўген Жыхар
    09.04.2023
    дочка Максима Дизайнера, жопа - гэта тое, што ў вас трохі ніжэй спіны, а музей 2 сусветнай у Гданьску канцэптуальна адрозніваецца ад ваўскага ў Менску, як неба і зямля.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць