Грамадства1212

Апыталі афіцэраў пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Вось якая іх ацэнка сітуацыі

«Наша Ніва» папрасіла дзейных афіцэраў беларускай арміі пракаментаваць планы Расіі размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю

Аляксандр Лукашэнка спускаецца па трапе па прыбыцці ў Маскву. Скрыншот з тэлеграм-канала «Пул першага»

«Я ўспрымаю гэта як адказ Пуціна на ўступленне Фінляндыі ў НАТА. Па правілах, яму трэба нечым адказваць. А адказваць няма чым — вайна паказала слабасць расійскай арміі, войскі задзейнічаныя на фронце. Перасунуць у адказ ядзерную зброю трошкі на захад — адзіная, фактычна, опцыя, якая Пуціну дасяжная цяпер», — сказаў нам афіцэр беларускага войска. 

«Я думаю, будзе расійская пастаянная вайсковая база з ядзернай зброяй на тэрыторыі Беларусі. Персанал там будзе расійскі. У тое, што Лукашэнку Пуцін даверыць хаця б кавалачак боегалоўкі, — я не веру, — сказаў другі афіцэр. — Развагі пра тое, што Лукашэнка будзе на нешта ўплываць, успрымаю як казкі.

Рускія яго спачатку купілі на тое, што беларускіх пілотаў падрыхтуюць для выкарыстання ядзерных ракет, але што далей? Падрыхтавалі і падрыхтавалі, трымайце значок. 

Лукашэнку хочацца быць вялікім палітыкам, уплываць на лёсы планеты. Цяпер яго купляюць на магчымасць стаць заўважным».

«Сам я катэгарычна супраць размяшчэння ядзернай зброі. Гэта робіць нас закладнікамі чужой волі і дае рускім падставу для ўмяшання ў любы момант — тыпу, каб выключыць пагрозы для атамнай зброі», — дадае ён. 

«Ці хацеў бы Лукашэнка ядзерную зброю? На нашым узроўні мы не ведаем. Ён шкадуе, што яе няма. На выпадак, калі «плечы» Пуціна знікнуць і ён застанецца адзін у варожым свеце. Але наколькі я бачу сітуацыю, Пуцін яму бомбы не дасць. Хутчэй паверу ў тое, што мы самі скляпаем бомбу ў Соснах і Астраўцы з дапамогай Ірана», — кажа трэці афіцэр. 

Каментары12

  • Паўторная гісторыя
    09.04.2023
    Фюрэр не давяраў Дучэ. Пуцін не давярае Лукашэнку.
  • Mar
    09.04.2023
    Всё, на что способны беларусские жалкие вояки — это анонимно давать комментарии.
  • Ян
    09.04.2023
    Чаму іх спыталі, афіцэр у Беларусі гучыць ганебна, лепей пытаць у іншых прафесій, якія не бароняць ваенную хунту

Цяпер чытаюць

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню20

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Усе навіны →
Усе навіны

Пры раскопках каля Сафіі ў Полацку знайшлі фрагменты сцяны XII стагоддзя

Каб сачыць за пастаўкамі зброі Украіне, Расія ўзломвае цывільныя камеры ў Еўропе1

«А потым чую вокліч кантралёра: «Пушкін, ты што даўбануўся?». Мікалай Дзядок расказаў пра апошнія дні Алеся Пушкіна ў турме3

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ57

Аятала Хаменеі паабяцаў адпомсціць за бацьку і іншых ахвяр вайны6

Беларуса забілі ў Падмаскоўі за тое, што гучна хроп5

«Белпошта» ўводзіць плату за міжнародныя пераводы1

Як навукоўцы хочуць абараніць Зямлю ад сонечнай буры, здольнай вярнуць цывілізацыю ў каменны век3

У Мінску магутная залева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню20

У Александрыі Лукашэнка пасадзіў да сябе 23‑гадовую прыгажуню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць