Эканоміка

Расійская мытня ўжо два дні не афармляе грузы — кажуць, што ва ўсім вінаватыя хакерскія атакі. Закранула і Беларусь

Раніцай 10 красавіка Федэральная мытная служба Расіі паведаміла, што ў працы адзінай інфармацыйнай сістэмы мытных органаў назіраюцца збоі. Прычынай збояў называюць «знешняе ўздзеянне» на IT-рэсурсы мытнай службы. Пацікавіліся, як закранулі гэтыя збоі працу беларускай мытні, лагістаў і перавозчыкаў.

Захраслі грузы ў РФ

Беларускія спецыялісты са сферы лагістыкі кажуць, што прыпыненне працы расійскай мытні хоць і адбілася на Беларусі, але не прывяло да нейкага сур'ёзнага калапсу, бо нашы мытныя органы афармляюць грузы бесперабойна.

«Гэтая праблема больш за ўсё закранула тых спецыялістаў, якія моцна звязаныя з працай на РФ. Расійская мытня ўжо два дні не прымае дакументы на афармленне грузаў у сувязі са збоямі ў працы праграмнага забеспячэння.

Праз гэта ў нас захраслі грузы на тэрыторыі РФ. Адзін з іх завіс у аэрапорце. Калі там на месцы не прымуць нейкія адэкватныя рашэнні, то ад заўтра давядзецца плаціць прастой за знаходжанне на тэрмінале.

У авіяперавозках гэта вялікія грошы. Прастой самалёта таксама абыходзіцца ў круглую суму», — кажа лагіст.

Закранула пастаўкі тавараў з Кітая

Збоі ў працы інфармсістэмы ФМС закранулі ўсе галіны перавозак і прывялі да прыпынення руху на трансгранічным мосце ў Прыамурʼі, які злучае Расію і Кітай.

Пры гэтым суразмоўца адзначае, што частка яго калег, якія не працуюць з расійскім кірункам, пра праблемы ў сферы даведалася толькі сёння, бо іх гэта асабліва не кранае.

Іншы суразмоўца кажа, што збой у працы расійскай мытні больш за ўсё адчуюць на сабе перавозчыкі, чый транспарт вымушаны губляць час на мытні.

Дробныя збоі адбываліся і раней

«Працу лагістаў такія збоі закранаюць мінімальна, а вось перавозчыкі, чые машыны вымушаныя прастойваць на мытні пацярпяць больш. Ім давядзецца даплачваць кіроўцам за прастой, могуць сарвацца наступныя загрузкі», — лічыць спецыяліст.

Лагіст кажа, што збоі ў працы адзінай інфармацыйнай сістэмы мытных органаў РФ адбываліся і раней, але праблемы насілі рэгіянальны характар.

«Здаралася, што на некалькі гадзін ці нават на суткі мытня ў нейкім рэгіёне Расіі прыпыняла прыём дакументаў праз збоі, але такога, каб абрынулася сістэма па ўсёй краіне, не было ніколі».

Суразмоўца падсумоўвае, што калі вырашыць праблему атрымаецца сёння-заўтра, то значных праблем такія збоі не прынясуць.

«Канешне, спатрэбіцца нейкі час, каб разгрэбці грузы, якія назбіраліся, але, прынамсі, пакуль нічога фатальнага не адбылося. Куды горш будзе, калі такая сітуацыя працягнецца на 5 і болей дзён».

У Расіі збой можа прывесці да катастрофы ў фуд-індустрыі

Калі для Беларусі гэта можа мець мінімальныя наступствы, то для Расіі могуць быць сур'ёзныя праблемы. 

«Гэта катастрофа для фуд-індустрыі, калі тавар, які хутка псуецца, стаіць па некалькі дадатковых сутак на мытні», — кажа іншы суразмоўца.

Таксама мужчына кажа, што калі ў іх не атрымаецца вырашыць гэтыя праблемы, то прыпыненне паставак грузаў можа адбіцца на працы некаторых прадпрыемстваў.

Сярод іншага перавозчыкі асцерагаюцца, што ім давядзецца аплачваць кожныя дадатковыя суткі знаходжання на ўнутраных пунктах мытнага афармлення.

Чытайце таксама: 

На мяжы Беларусі і Расіі збіраюцца шматкіламетровыя чэргі з фур

З-за чэргаў на польскай мяжы ўладальнікі першачарговых пропускаў не могуць імі скарыстацца

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць