У Германіі беларуска везла мігрантаў пад наркотыкамі і трапіла ў аварыю
У Саксоніі затрымалі 54-гадовую беларуску, якая падазраецца ў тым, што ў стане наркатычнага ап'янення везла на машыне мігрантаў і справакавала ДТЗ. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

У панядзелак, 17 красавіка, праваахоўнікі з Герліца атрымалі інфармацыю пра аварыю на трасе BAB 4, недалёка ад паркоўкі Айхельберг, пасля якой аўтамабіль, што трапіў у здарэнне, пакінулі некалькі чалавек — меркавана мігрантаў.
На месцы паліцыянты ўстанавілі, што сапраўды адбылося сутыкненне, падчас якога пацярпела немка. Кіроўца і іншыя людзі не пацярпелі.
Падчас пошукаў на паркоўцы знайшлі семярых мужчын без дакументаў. Яны распавялі, што самі з Сірыі. Мужчын узялі пад варту, а ў далейшым перадалі ў распараджэнне службаў, якія займаюцца бежанцамі.
Наша ж суайчынніца, як аказалася, кіравала транспартным сродкам без пасведчання кіроўцы і пад уздзеяннем адурманьвальных рэчываў.
У дачыненні да жанчыны распачатая справа па падазрэнні ў незаконным увозе замежнікаў пры небяспечных для жыцця абставінах.
Каментары
А за езду во всяких состояниях демократия жестко не наказывает,
месяца три лишения и штраф от заработка зависящий.
За употребление наркотиков и даж если на кармане найдут"для себя" не будет ничего .
Так что не надо тут совок разводить с пожизнеными заключениями за легкие административные нарушения ;)