Спорт22

Зборная Расіі па футболе адмовілася гуляць у чэмпіянаце Цэнтральнай Азіі

Генеральны сакратар расійскага футбольнага саюза Максім Мітрафанаў заявіў, што галоўная прычына — вялікая нагрузка на гульцоў.

Фота: Расійскі футбольны саюз

Зборная Расіі адмовілася ад удзелу ў чэмпіянаце Футбольнай асацыяцыі Цэнтральнай Азіі (CAFA). Пра гэта журналістам распавёў генеральны сакратар Расійскага футбольнага саюза (РФС) Максім Мітрафанаў, піша РБК.

«Адмовіліся ад турніру CAFA. Учора адправілі ім ліст. Галоўная прычына — вялікая нагрузка на гульцоў», — сказаў Мітрафанаў.

Турнір плануецца ў чэрвені ў Ташкенце і Бішкеку, у ім згуляюць Таджыкістан, Іран, Узбекістан, Кіргізія, Туркменістан і Афганістан.

Зборная Расіі пасля адхілення ў сувязі з падзеямі ва Украіне ад турніраў пад эгідай ФІФА і УЕФА правяла толькі пяць таварыскіх матчаў — з камандамі Кыргызстана (2:1), Таджыкістана (0:0), Узбекістана (0:0), Ірана (1:1) і Ірака (2:0).

Чытаць таксама:

Вызначыліся першыя паўфіналісты Лігі чэмпіёнаў

Беларускі футбаліст Касмынін: Хачу патрапіць у спіс гульцоў нацыянальнай каманды Таджыкістана

Майк Тайсан дапусціў магчымасць рэваншу з Халіфілдам. Праз 26 гадоў

Каментары2

  • Хафбэк
    19.04.2023
    А што так?
    Хай гуляюць у чэмпіянаце Мікранэзіі. Якраз будзе па маскоўскаму "Сеньке" шапка.
  • a.hto.tam.idze
    19.04.2023
    Вялікая нагрузка - смех у роце! У разумею, чым можа быць заняты Дзюба, але ж астатнія?

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

На даху Нацыянальнай бібліятэкі зладзілі вечарыну з відам на Мінск. Вось як гэта было ШМАТ ФОТА9

На дне Бодэнскага возера знайшлі карабель XV стагоддзя5

На могілках пад Мінскам заўважылі вялікую чараду буслоў ВІДЭА2

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

«Кажуць, Смаленск не Беларусь, а потым я знаходжу дзённік мужа». Беларусы і рускія абмяркоўваюць беларускамоўны дзённік у расійскай школе40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй17

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць