Грамадства22

Наваполацкія міліцыянты складаюць пратаколы за віншаванні з Днём Волі шматгадовай даўніны

Жыхара Наваполацка асудзілі на 13 сутак за віншаванне з Днём Волі ў фэйсбуку трох— і чатырохгадовай даўніны, паведамляе «Віцебская вясна».

Паводле судовай пастановы, апублікаванай у агульнарэспуліканскай базе даных, грамадзянін 25 сакавіка 2019 года «змясціў пост з фотавыявай герба «Пагоня» і подпісам «Сябры, віншую з Днём Волі!». У 2020 годзе віншаванне выглядала як «фотавыява герба «Пагоня» на фоне БЧБ-сімволікі з подпісам: «Са святам, сябры! З Днём Волі!». Суд кваліфікаваў гэта як несанкцыянаванае пікетаванне.

У 2019 годзе гэта віншаванне, па інфармацыі сілавікоў, прагледзелі 19 чалавек, у 2020-м — 32 чалавекі. Апрача гэтага, у атрыбуты «несанкцыянаванага пікетавання» суд залічыў фотаздымак «з прымацаванай выявай БЧБ-сімволікі», які ўбачылі 56 карыстальнікаў, і фотаздымак, «да якога прымацаваная выява сцяга Украіны», яго ўбачылі 103 карыстальнікі.

Калі складанне адміністрацыйных пратаколаў за фотаздымкі профілю ў фэйсбуку, аздобленыя рознымі малюнкамі-«рамкамі», ужо не з’яўляецца навіной, то ўвага міліцыянтаў да віншавальных паштовак з 25 сакавіка, ды яшчэ за такія даўнія гады, у Наваполацку праявілася ўпершыню. Між тым выява «Пагоні» не з’яўляецца забароненым сімвалам, яна ёсць, да прыкладу, на афіцыйным гербе і сцягу Віцебскай вобласці і на гарадскім гербе Лепеля.

Публічнае віншаванне з гістарычным святам не ўтрымлівае намераў аўтара або заклікаў да нейкіх дзеянняў. Але суд вырашыў, што ва ўсіх выпадках мела месца «выражэнне грамадска-палітычных, асабістых і іншых інтарэсаў», выказаных у публічнай прасторы.

Каментары2

  • Ёсік
    22.04.2023
    Зразумела. Што наступнае чакаць? Што мяне хрысьцілі мае бацькі патаемна, бо ў той час сачылі, каб у царкву не хадзілі. (А зараз папы свеньцяць зброю, дручкі, кайданкі, якія мусаўцы ўжываюць супраць народа. А мо і трэба было такую царкву зьнішчыць?) Во дармаеды. Жонка беларускага мента: Что сёньня рабіў на працы? Мент: Лазіў па фэйсбуку, аднакласніках, тэлеграме, знайшоў фоткі, дзе пад бчб-сьцягам менты ў 1992 годзе прысягу прымаюць. Трэба адсачыць і арыштаваць. А яшчэ зрабілі фаташоп, дзе даражэнькі кармілец Аляксандар Рыгоравіч таксама дае клятву пад бчб. Няма сьвятога нічога ў гэтых змагароў.
  • Нн
    23.04.2023
    Ганьба. Абруселы наваполацк. Назад на балоты.

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце ўжо 37 градусаў. Так горача ніколі ў гісторыі не было6

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў5

Дражэ M&M’s будуць выпускаць без штучных фарбавальнікаў, але зменшаць колькасць колераў

Лукашэнка паляцеў у Азію дзеля праектаў на дзясяткі мільёнаў даляраў16

Мінчанка Ірына ўрачыста атрымала грамадзянства Перу ФОТАФАКТ2

Сіноптык спрагназаваў, калі ў Беларусі спадзе спякота1

11 чалавек загінулі ў Францыі пры крушэнні прыватнага самалёта з медсёстрамі

Сабаленка патлумачыла, чаму некаторыя людзі думаюць, што яна сцерва14

«Вову за такое трэба ракам паставіць на Краснай плошчы!» Расія закіпае ад нарастання дэфіцыту паліва13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць