Грамадства55

«Дэмакратычны свет зможа дапамагчы нам толькі тады, калі пабачыць, што гэта патрэбна нам самім». У Вільні прайшоў Чарнобыльскі шлях

Сёння ўвечары па розных краінах і гарадах прайшлі беларускія «чарнобыльскія шляхі». Сярод іншага шэсце з удзелам каля 300 чалавек адбылося і ў Вільні. Перад яго ўдзельнікамі на мітынгу выступіла Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская падзякавала кожнаму, хто выйшаў сёння на Чарнобыльскі шлях, нягледзячы на не надта добрае надвор’е, і падкрэсліла, што сёння беларусы выходзяць на такія акцыі па ўсім свеце, ад Вільні да Нью-Ёрка. 

І робяць гэта не толькі за сябе, але і за тых, хто застаецца ў Беларусі і з-за мэтанакіраванага дзяржаўнага гвалту не можа ніяк выказваць свой пратэст. 

37 гадоў таму здарылася Чарнобыльская трагедыя і мы пабачылі, што для савецкай улады жыццё чалавека не мае ніякага значэння, нагадала Ціханоўская. Як таксама і для рэжыму Лукашэнкі, які пасадзіў у свой час прафесара Бандажэўскага за тое, што той не маўчаў пра Чарнобыль.

«Уладам было нявыгадна і нязручна, што людзі нагадваюць ім пра іхную адказнасць. Ці, хутчэй, безадказнасць», — падкрэсліла Ціханоўская.

І нагадала, што гэтак жа сама безадказна ўлады паводзілі сябе падчас пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе, але тады народ праявіў самаарганізацыю.

«Нам і сёння замоўчваюць праўду пра Чарнобыль. Замоўчваюць праўду пра Астравецкую АЭС, і пра вайну ва Украіне. Замоўчваюць магчымыя наступствы размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі», — канстатавала дэмакратычная лідарка.

Але «Чарнобыль нам даў вельмі важны ўрок. Чарнобыль навучыў нас не разлічваць на уладу, а разлічваць на сябе.

І дэмакратычны свет зможа дапамагчы нам толькі тады, калі пабачыць, што гэта патрэбна нам самім.

Мы павінны ўмець пастаяць за сябе і за свае інтарэсы. Мы павінны распаўсюджваць праўду пра тэрор, што адбываецца. Мы павінны ўмець самаарганізоўвацца і дзейнічаць, нават калі здаецца, што ад нас няшмат што залежыць». 

Падсумавала сказанае Ціханоўская высновай:

«Калі мы не хочам, каб беларусаў клалі ў адзін кошык з расіянамі і з рэжымам, наша пазіцыя павінна гучаць вельмі выразна. І менавіта таму такія акцыі, як сённяшняя, маюць вялікае значэнне».

Чытайце таксама:

«Спачатку была крыўда на ўвесь свет». Бабруйчанка 27 гадоў даглядае сына, які стаў інвалідам у выніку Чарнобыля

Каментары5

  • Рэальнасьць
    26.04.2023
    І Чарнобыль, і зусім нядаўна каранавірус навучылі беларусаў спадзявацца адзін на аднаго, а не на ўладу, якой напляваць на дабрабыт беларускага народу. Беларуская самапавага й самасцвярджэньне — гэта ключ да будучыні Беларусі. Дыктатары ня могуць жыць вечна.
  • сел гей
    26.04.2023
    ахвігець...
    апошняе фота...
    над франтакам трымаюць парасончык?

  • А ціхая пад парасонам з rezident evil
    27.04.2023
    Захад памагаць вам ня будзе. Вы для яго не болей чым кучка гарлапанаў.

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць