Вайна

ЗША перадалі Украіне датчыкі выяўлення выбухаў ядзернай і «бруднай» зброі — The New York Times

Гэтыя чуйнікі дазволяць дакладна ідэнтыфікаваць час, месца і магутнасць ядзернага ці «бруднага» зарада, у выпадку калі Расія рашыцца на яго выкарыстанне.

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

ЗША пачалі разгортваць ва ўсёй Украіне ўласную сістэму выяўлення выбухаў ядзерных удараў і «брудных бомбаў». Датчыкі дапамогуць дакладна вызначыць расійскі след у патэнцыйным ядзерным нападзе на Украіну. Пра гэта 28 красавіка паведаміла выданне The New York Times.

Як адзначаюць выданню спецыялісты Групы аварыйнай ядзернай падтрымкі (Nuclear Emergency Support Team, ці проста NEST), якія падпарадкоўваюцца Нацыянальнаму упраўленню па ядзернай бяспецы Мінэнерга ЗША, Украіна мае сур'ёзную рызыку быць атакаванай расійскай зброяй масавай паразы ў адказ на поспехі будучага ўкраінскага контрнаступу.

Галоўная небяспека ў тым, што Расія можа правесці аперацыю пад чужым сцягам, каб пазбегнуць адказнасці за ўжыванне ядзернай ці «бруднай» зброі.

«Напрыклад, Масква можа ілжыва сцвярджаць, што Кіеў нанёс ядзерны выбух па полі бою, каб прымусіць не ахвочы да таго Захад напрамую ўпісацца ў вайну. Але тэарэтычна, маючы сетку датчыкаў на месцы, Вашынгтон зможа зрабіць свой аналіз крыніц ядзернага нападу, каб паказаць, што нападнікам насамрэч была Масква», — піша The New York Times са спасылкай на спецыялістаў NEST.

Аналітыкі ўпэўнены, што навіна аб размяшчэнні амерыканскіх датчыкаў выяўлення крыніц ядзернай пагрозы можа прымусіць Расію перагледзець свае планы адносна нанясення ўдару масавага паражэння (прынамсі, пад чужым сцягам).

Сістэма ў выпадку ўдару дазволіць адразу адправіць усе наяўныя аналітычныя даныя ў ЗША для хуткага вызначэння крыніцы нападу. Гэта дапаможа хутка прыняць рашэнне наконт эфектыўнай дапамогі Украіне і яе насельніцтву ў барацьбе з наступствамі прымянення зброі масавага паражэння (не кажучы пра дапамогу ваеннага характару).

Каментары

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю5

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць