Грамадства

Падчас фэйкавай рассылкі ГУБАЗіК затрымаў стваральніка базы фота беларускіх будынкаў

Як вынікае з сюжэта, яго спрабуюць абвінаваціць у перасылцы архіўных здымкаў, якія ёсць у адкрытым доступе.

Уладзімір Фішман. Фота: сацсеткі

У эфіры АНТ паказалі затрыманых падчас аблавы, калі ГУБАЗІК стварыў чарговы фэйкавы бот нібыта ад «Байпола» (гэта было 13 красавіка).

Там прапаноўвалі праверыць, ці ёсць ты ў базе сілавікоў, а насамрэч, збіралі даныя людзей. Прапагандыст Ігар Тур кажа, што тады нібыта 150 чалавек напісала ў бот поўныя ўстановачныя даныя, плюс сілавікі атрымалі некалькі соцень ID. Але невядома, ці гэта праўдзівыя лічбы — лукашысты нярэдка публікуюць заведама хлуслівую інфармацыю.

Пра некаторых затрыманых тады «Наша Ніва» ўжо пісала, але стала вядома і пра новых. Адзін з іх — мінскі інжынер Уладзімір Фішман.

Наколькі вядома, яго затрымалі ці ўвечары 20 красавіка, ці ранкам 21-га.

Уладзімір цікавіцца гарадской забудовай і архітэктурай каля 20 год. Ён стварыў унікальную базу з тысячамі фотаздымкаў розных будынкаў у Беларусі і па-за яе межамі — photobuildings.com (раней domofoto.ru). 

У відэа, якое паказалі на АНТ, Уладзімір распавядае, што нібыта зарэгістраваўся ў чаце плана «Перамога», а ў лістападзе 2022 года з ім нібыта звязаўся Аляксандр Азараў. 

Варта адзначыць, што беларускія дзяржаўныя СМІ з мэтай дыскрэдытацыі «Байпола» неаднаразова публікавалі хлуслівую інфармацыю.

У кадры паказваецца скрын перапіскі ў тэлеграме з невядомым карыстальнікам. У перапісцы невядомы карыстальнік пытаецца пра час стварэння старога кальца тралейбуснага маршрута №57 у Мінску, на што Уладзімір адказвае, што на тым месцы па вуліцы Шаранговіча было проста неаранае поле, прыкладаючы спадарожнікавы здымак 1984 года, дзе бачны НВА «Цэнтр».

Але гэта не таямніца.

Фрагмент перапіскі, паказаны на АНТ

Прыведзены спадарожнікавы здымак зроблены амерыканскім касмічным апаратам і ёсць у вольным доступе. Здымкі тэрыторыі СССР амерыканцы здзяйснялі прынамсі з 1960-х гадоў. Калі гэтыя здымкі некалі і мелі нейкае разведвальнае значэнне, то ў наш час яны не сакрэтныя і знаходзяцца ў свабодным доступе на сайце earthexplorer.usgs.gov.

Амерыканскія здымкі, якія з’яўляюцца надзвычай карыснай (а часам адзінай) крыніцай інфармацыі пра змены ў гарадской прасторы, набываюць і публікуюць беларускія краязнаўцы, гісторыкі, горадабудаўнікі, урбаністы і проста тыя, хто цікавіцца развіццём беларускіх паселішчаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У тры разы скарацілі перыядычнасць выхаду літаратурных часопісаў. А самастойнага ЛіМа ўвогуле не будзе3

У Польшчы заявілі, што не будуць прыпыняць вайсковую дапамогу Украіне праз сітуацыю з ушанаваннем УПА9

Ціханоўскі іранізуе з жонкі: Лукашэнка дапамагае ёй і клапоціцца, нават калі была пагроза дзецям, перадалі ўсю інфармацыю Польшчы74

У Мінску з'явіліся першыя кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў. Штотыдзень будуць з'яўляцца новыя2

Лукашэнка зрабіў новыя перастаноўкі ў войску4

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь29

Новая расійская ракета «Філін»: чым яна небяспечная і як можа замяніць шахеды2

Мінчук пайшоў уладкоўвацца на працу, а там яму прымроіўся пажар

Закінутую прыбіральню на беразе Драздоў прадалі за кошт двухпакаёвай кватэры ў Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім6

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць