Грамадства33

«Я баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так». Беларуска два гады шукала магілу сваёй бабулі ў Польшчы — і нарэшце знайшла

Беларуска Алена (імя змененае), пераехаўшы ў Польшчу, вырашыла адшукаць сляды сваёй бабулі Марыі, з якой сям’я даўно страціла сувязь. Яе пошукі пачаліся з архіваў і старых сямейных гісторый. Яна даведалася, што Марыя пераехала ў Беласток у канцы 1950-х гадоў, але далей інфармацыя абрывалася. Але нітку ўрэшце такі ўдалося звязаць, піша Most.

Пошук польскіх каранёў
Фота з уласнага архіва Алены

Алена шукала звесткі пра бабулю па архівах, звярталася ў Чырвоны крыж, знайшла магілу іншага сваяка і стала пакідаць на ёй запіскі для сваякоў, якія даглядаюць пахаванне. Яна спадзявалася, што яны выйдуць на сувязь і раскажуць пра бабулю.

Нягледзячы на ўсе намаганні беларускі, знайсці бабуліну магілу доўгі час было немагчыма. Ніхто з далёкіх сваякоў не адгукнуўся, а той інфармацыі, якую давалі мясцовыя ўстановы, было недастаткова. І вось нарэшце гэтая гісторыя атрымала працяг.

«Я вырашыла яшчэ раз перагледзець усе дакументы, якія мне прыйшлі з ужонду (дзяржоргана. — Заўв. Most). І ў гэтым дакуменце я звярнула ўвагу на два моманты. Першае — тое, што там было напісана месца яе нараджэння, дата і год.

Я напісала ў архіў ва Украіне з запытам, каб знайсці акт яе нараджэння. Яны адказалі, што не знайшлі ніякай інфармацыі, каб пацвердзіць, што мая бабуля нарадзілася ў Падольску ва Украіне. Па-другое, я звярнула ўвагу на адрас у Беластоку. Ён быў пазначаны як адрас апошняга замельдавання (прапіскі. — Заўв. Most) мужа маёй бабулі».

Алена доўга вагалася, перш чым наведаць адрас у Беластоку.

«Гэта было складана. Я баялася прыйсці да незнаёмых людзей і пытацца пра маю сям’ю. А што калі і гэта зноў не дасць вынікаў? Але пераадолела свае страхі і пайшла па гэтым адрасе», — згадвае беларуска.

Дакументы знайшліся ў падвале

Пасля некалькіх званкоў у дамафон ёй адчыніў дзверы пажылы мужчына. Алена патлумачыла, што шукае свае польскія карані. Высветлілася, што гэта муж яе цёткі, якога яна ніколі раней не бачыла. Мужчына спачатку прыняў яе з насцярогай, але пасля размовы яны абмяняліся кантактамі і дамовіліся сустрэцца пазней.

Праз некалькі дзён мужчына запрасіў на сустрэчу свайго сына, і Алена ўпершыню пабачыла свайго стрыечнага брата. Беларуска запыталася, ці бачылі яны лісты, якія яна пакідала на могілках у пошуках інфармацыі. Муж яе цёткі прызнаўся, што сапраўды бачыў іх, але не быў упэўнены, што яны ад сапраўднага сваяка.

«Я патлумачыла: адзінае, што мне патрэбна, — гэта падказаць, дзе пахаваная мая бабуля. Высветлілася, што на могілках недалёка ад горада Кнышына, дзе яны жылі ў апошні час. Рэч у тым, што яна памерла ў шпіталі, і было вырашана пахаваць яе на могілках, якія былі недалёка ад яго. Мы дамовіліся, што ў найбліжэйшую нядзелю мяне туды завязуць».

Магіла бабулі аказалася ў занядбаным стане: без таблічкі, без прозвішча, нават кусты раслі проста на месцы пахавання, згадвае Алёна.

«Калі мы шукалі месца пахавання бабулі, мы бачылі і звярталі ўвагу на такія вось магілы. І я проста баялася, што яна будзе выглядаць менавіта так».

Праз некаторы час муж цёткі знайшоў у падвале дакументы, сярод якіх была карта рэпатрыяцыі бабулі.

Палякі, якія пасля Другой сусветнай вайны засталіся на тэрыторыі Савецкага Саюза, маглі рэпатрыявацца ў Польшчу. Урад Польшчы стварыў праграмы, якія дапамаглі такім людзям атрымаць польскае грамадзянства, фінансавую і арганізацыйную падтрымку для пераезду і інтэграцыі ў польскае грамадства.

Фота з уласнага архіва Алёны
Фота з уласнага архіва Алены

«Атрымаўшы гэтыя дакументы, я вырашыла звярнуцца ва ўжонд, каб даведацца, ці магу я прэтэндаваць на сталы побыт у Польшчы. Аднак мне адмовілі. Чыноўнікі патлумачылі, што магчымасць падачы заяў на падставе карт рэпатрыяцыі дзейнічала толькі да 2017 года».

З яшчэ адных дакументаў, якія дапамог знайсці знаёмы Алены, вынікала, што яе бабуля нарадзілася ва Украіне, але не ў Падольску, як меркавалася раней, а ў Крамянцы. Яе бацькі былі родам з Віленскай губерні. Гэта падштурхнула Алену звярнуцца ў архівы Літвы і Украіны, каб знайсці афіцыйныя доказы польскага паходжання бабулі.

На сёння пошукі працягваюцца. Алена чакае адказаў з архіваў і спадзяецца даведацца больш пра жыццё сваёй бабулі, а таксама пра яе шлях з Украіны праз Беларусь у Польшчу.

Каментары3

  • Санта Барбара
    12.03.2025
    Палякі пабачылі паперку, але праігнаравалі... Вось такія "сваякі". З іншага боку, дзе ж ты раней была? Чаму не шукала ні магілу бабулі, ні родзічаў?
  • Жора
    12.03.2025
    Расчараванне. Падумаў, мо яна проста шукае, каб ведаць, дзе пахаванне.. а яна на сталы побыт. Цьху.
  • сваяк
    12.03.2025
    Santa Barbara, наўрад ці бацькі ці дзяды праводзяць унукам спецыяльныя лекцыі на тэму дзе якія сваякі жывуць, за нейкім выключэннем. Часам, калі б і хацелі расказаць, то не паспяваюць - не заўжды дажываюць да ўзросту ўнукаў, калі ў тых заканчваюцца ў галаве гулі і настае сапраўднае сталенне з разуменнем важнасці сямейных сувязей. Часам сувязі паміж адгалінаваннямі падтрымліваюцца, але ў сілу змены пакаленняў, пераездаў, жыццёвых праблем сувязі губляюцца ці назаўжды ці як тут, пакуль да нейкага нашчадка праз сямейныя легенды не дойдзе нейкая інфармацыя.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў краіны, якія знаходзяцца пад санкцыямі, яднацца12

«Кубракоў — малайчына!». Лукашэнка пахваліў дзейнасць міліцыі падчас нападу ў Смалявіцкім раёне3

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей80

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць