Грамадства

Яшчэ аднаго хлопца затрымалі пасля фэйкавай рассылкі ад ГУБАЗіК

У публікацыі сцвярджаецца, што да чалавека спачатку прыйшлі, а потым адшукалі, у чым ён «вінаваты».

Затрыманы Ягор Вайцяховіч. Фота: яго старонка ва ўкантакце

Затрыманы, якога паказаў ГУБАЗіК, — 23-гадовы мінчук Ягор Вайцяховіч. Ён скончыў мінскі прафесійны ліцэй будаўніцтва ў 2018-м годзе.

Сілавікі сцвярджаюць, што ён актываваў фэйкавы бот нібыта «Байпола», пасля чаго да яго прыйшлі. Іллю змушаюць рваць яго майку проста на відэа (на ёй надпіс «Псіхо3%»).

Пасля таго, як у хлопца ўчынілі ператрус, сцвярджаюць сілавікі, яны высветлілі, што ён прымаў удзел у пратэстах ля ўніверсама Рыга ў 2020-м годзе. Пасля гэтага хлопца арыштавалі.

Ці заведзеная супраць Вайцяховiча крымінальная справа — не паведамляецца.

Нагадаем, учора адбылася чарговая фэйкавая рассылка нібы ад імя «Байпола». У ёй прапаноўвалася быццам бы праверыць свой акаўнт праз бот, але насамрэч вы перадавалі свае звесткі наўпрост у ГУБАЗіК. 

Гэта не першая такая рассылка — падобныя ўкіды адбываліся ў кастрычніку (двойчы) і лістападзе 2022-га года, а пасля ў студзені і лютым 2023-га. Кожны раз на яе выпадкова трапляліся па некалькі чалавек.

Каментары

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць