Афіша

Прэзентацыя «Паміж» у Музеі Багдановіча - чацвер

12 лістапада а 19:00 у Музеі Максіма Багдановіча (Мінск, Траецкае Прадмесце) адбудзецца прэзентацыя 8‑га нумару часопіса ПАМІЖ, прысвечанага тэме дзяцінства.

У прэзентацыі прымуць удзел Алесь Анціпенка, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Марыйка Мартысевіч, Віктар і Вера Жыбулі, а таксама выпускнікі Беларускага калегіюма.

На прэзентацыі адбудзецца ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам Калегіума, а таксама выступы выкладчыкаў і выпускнікоў Калегіюма.

Часопіс ПАМІЖ — гэта выпускны праект аддзялення Філасофіі/Літаратуры Беларускага калегіюма. Гэтым разам часопіс прысвечаны канцэпту дзяцінства. Гэта праяўляецца як на зместавым узроўні, так і ў візуальным афармленні часопіса. Гэта адаб’ецца і на самой прэзентацыі.

У «дзіцячым» нумары часопіса можна сустрэць вершы Віталя Рыжкова, Насты Манцэвіч, Уладзя Лянкевіча, Міхала Бараноўскага, Ганкі Шэпт, Святланы Богуш, Кірылы Анохіна, прозу Паўла Анціпава, Андрэя Пакроўскага, Кірылы Дубоўскага, Ігара Кулікова, Алесі Лапіцкай, Ані Міхальчук, Наталкі Харытанюк, філасофскія эсэ Вольгі Давыдзік, Вікторыі Осіпчык, Галляша Дзянісава, пераклады Рэя Брэдберы, Яна Бжэхвы, Джойс Кэрал Оўтс, Алешандры Радрыгеша і інш.

У выданні змешчаны інтэрв’ю з беларускімі перакладчыкамі дзіцячай літаратуры Дзмітрыем Плаксам, Максам Шчурам, Уладзімірам Сіўчыкавым, Сяргеем Сматрычэнкам, Віталём Воранавым, Верай Жыбуль, Сяржам Мядзведзевым.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі15

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага20

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп7

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам5

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць