Грамадства

Палітвязня Мікалая Клімовіча пахаваюць 12 мая на пінскіх могілках

Цела Мікалая Клімовіча прывязуць у Пінск з Віцебска 11 мая, даведаўся ад сваёй крыніцы тэлеграм-канал «Позірк». 

На наступны дзень запланавана развітанне з палітвязнем каля ягонага дома, а 14-й гадзіне — пахаванне на могілках «Таргошыцы».

Пра смерць 61-гадовага Мікалая Клімовіча стала вядома 7 мая. Незадоўга перад гэтым ён быў этапаваны ў віцебскую калонію, дзе прабыў усяго пару тыдняў.

Сёлета 28 лютага суд Пінскага раёна і Пінска прыгаварыў Клімовіча да 1 года калоніі за «абразу» Аляксандра Лукашэнкі. Ён паставіў знак «смешна» пад малюнкам, на якім Лукашэнка і Уладзімір Пуцін былі ў нацысцкай форме.

Мікалай Клімовіч перанёс інсульт і складаную аперацыю на сэрцы і перад прысудам сказаў: «Любое турэмнае знявольванне для мяне — гэта смерць, таму што я павінен быць пад сталым наглядам доктара, прымаць вялікую колькасць моцных лекаў. Я магу не вытрымаць нават месяца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін129

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Мадзьяр згулялі ў валейбол з дзецьмі ВІДЭА3

Выставілі на аўкцыён завод, дзе рабілі культавыя сыркі з пандай1

Турыстычны аўтобус з Беларусі ўразіў аўстрыйцаў сваім тэхнічным станам ФОТА16

WB Taxi пачынае працу ў Віцебску1

Як выглядаюць новыя талоны на праезд у Мінску і чаму не варта выкідаць старыя3

Абвешчаная пераможца конкурсу «Міс Сусвет-2026»2

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін129

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць