Грамадства44

«Выдатны кіраўнік і лідар». Звольненая працаўніца МНПЗ запісала новае відэа, у якім хваліць Дворніка

Жанчына, якую затрымалі і звольнілі за крытыку дырэктара «Мазырсолі», запісала відэа з пахваламі кіраўніка прадпрыемства, піша «Флагшток». 

Дырэктар ААТ «Мазырсоль» Уладзімір Дворнік. Фота: gp.by

Ірына Антоненка працавала на Мазырскім НПЗ прыбіральшчыцай. У канцы красавіка з'явілася інфармацыя аб тым, што некаторым работнікам завода ААТ «Мазырсоль», у тым ліку і яе мужу Генадзю, не будзе працягнуты кантракт. Напярэдадні дырэктар завода Уладзімір Дворнік звольніў адразу некалькіх работнікаў — ім не працягнулі кантракты, паводле «Флагштока», нібыта з-за частых выхадаў на бальнічны.

1 мая Ірына запісала відэа, дзе расказала пра звальненні на заводзе і раскрытыкавала дырэктара завода Уладзіміра Дворніка.

1 мая відэа з'явілася ў тыктоку.

11 мая на МНПЗ сілавікі затрымалі Ірыну. Відэа знікла з яе старонкі, жанчына была звольненая.

16 мая на старонцы Ірыны з'явілася відэа, дзе яна просіць прабачэння ў кіраўніцтва ААТ «Мазырсоль» і яго дырэктара Уладзіміра Дворніка.

«Выдатны кіраўнік. Прабачце мне, Уладзімір Андрэевіч… Людзі вас паважаюць, шануюць. Вы ў іх вачах добры кіраўнік, лідар», — гаворыць яна.

Далей жанчына тлумачыць, што хацела ўратаваць свайго мужа. Таксама Ірына кажа, што хадзіла на выбары ў 2020 годзе і любіць Беларусь.

Блогер Андрэй Павук датэлефанаваўся ў Мазырскі РАУС і задаў пытанне: ці можна крытыкаваць Уладзіміра Дворніка? Начальнік аддзела унутраных спраў Мазырскага райвыканкама Андрэй Малахаў адказаў у грубай форме, што простым грамадзянам гэтага рабіць нельга.

Уладзімір Дворнік з 2010 да 2019 года быў старшынёй Гомельскага аблвыканкама.

Былыя калегі, піша «Флагшток», запомнілі яго як грубага кіраўніка. За час кіравання ў вобласці Дворнік прасунуў шэраг дарагіх і неадназначных горадабудаўнічых праектаў. Вядома, што менавіта гэты чыноўнік ініцыяваў будаўніцтва скандальнага флагштока ў Гомелі. Самай недарэчнай ініцыятывай Дворніка, якая праславіла яго за межамі Беларусі, стала будаўніцтва прыбіральні ў Гомелі «за мільён долараў».

Пасля шэрагу горадабудаўнічых скандалаў у Гомелі і масавых выступленняў гараджан супраць экалагічна шкодных праектаў Лукашэнка замяніў Дворніка на больш мяккага кіраўніка — Генадзя Салаўя.

Пры гэтым Дворнік замест паніжэння атрымаў выгадную пасаду на прыбытковым прадпрыемстве Мазыра.

Каментары4

  • Сумар Костик
    17.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Пятрусь
    17.05.2023
    Это народец не достоин хорошо жить. Такие как эта уборщица.
  • mikola
    17.05.2023
    Vo geta pa-nasamu ! Baczna sto voragi zapalohali i perastrasyli !

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць