Затрымалі аршанскага шоўмена, які вяртаўся з Масквы — у яго праверылі тэлефон
Як стала вядома оrsha.eu, 26-гадовы аршанец Канстанцін Баяндзін вяртаўся з Расіі, і ў яго праверылі мабільны тэлефон. Дзе гэта адбылося, не паведамляецца.

Канстанцін Баяндзін
Канстанцін Баяндзін працуе шоўменам у Маскве. Паводле інфармацыі выдання, ён уваходзіць у каманду вядомага блогера Улада Бумагі ці супрацоўнічаў з ёй.
Пакуль невядома, якую справу завялі на Баяндзіна — адміністрацыйную ці крымінальную.
Канстанцін скончыў факультэт журналістыкі БДУ, быў пераможцам конкурсу «Містар-журфак» і нават «Студэнтам года БДУ».
-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары
А пазней можна і па хатах пачаць хадзіць. Участковы сумесна з 2-3 АМАПаўцамі ці ГУБАЗаўца будуць грукацца ў дзеры і праводзіць вобшук у межах акцыі "прадухіленне экстрымізму".
Як бачым, яшчэ ёсць куды рухацца....