Грамадства22

У Вілейскім раёне паставілі шыльды пра спаленыя падчас Другой сусветнай вайны вёскі, але нарабілі памылак

Звесткі на інфармацыйных шыльдах у спаленых фашыстамі вёсках Любчы і Боркі выявіліся несапраўднымі, піша kraj.by.

Інфармацыйную таблічку з нанесеным QR-кодам каля абеліска на месцы спаленай вёскі Боркі жыхар Чысці Аляксандр Раткевіч убачыў напярэдадні 9 Мая. Адразу ўзрадаваўся: грамадскі праект «Захаваем гісторыю» дайшоў і да Вілейкі. А азнаёміўся з яе зместам — і засмуціўся, піша выданне. 

Гісторыю знішчэння Борак ён уласна чуў ад сведкі падзеяў — жыхароў вёскі спалілі, а не расстралялі. 

— Гісторыю шматпакутнай вёскі Боркі ведаю з дзіцячых гадоў, паколькі нарадзіўся ў суседняй з ёй Сакалоўцы, — расказаў краязнаўца. — Школьнікам хадзіў сюды на экскурсіі, у сталым узросце браў удзел у рэстаўрацыі абеліска, усталяванага на месцы трагедыі. Пра трагедыю Борак мне не раз расказвала Фаіна Кучко, на той час маленькая дзяўчынка, якой проста цудам удалося выжыць у ахопленай полымем вёсцы. Лежачы пад грудай сухіх галінак у садзе, яна глядзела на хлеў, у якім дагаралі родныя і суседзі. Пасля вайны на яго месцы ўсталявалі мемарыял. Тады адкуль інфармацыя, што жыхароў расстралялі, а дамы падпалілі?

Знайшоў краязнаўца памылкі і ў мемарыяльным комплексе ў вёсцы Любча. Там памылкова пазначылі колькасць загінулых мясцовых жыхароў.

— У Борках загінулі 97 чалавек, у Любчы — 93, — распавядае Аляксандр. — У розных звестках колькасць людзей адрозніваецца. Але зусім не на шмат — на 3-4 чалавекі. Адкуль жа тады інфармацыя, што ў Любчы было забіта «каля 557 чалавек», 80 з якіх — дзеці?

— Звязаўся з супрацоўнікам Вілейскага краязнаўчага музея, адправіў ім фатаграфіі. Плануем працу над памылкамі, — кажа Аляксандр. 

Каментары2

  • No
    25.05.2023
    Чаму шыльда толькі на рускай мове?
  • Простая праўда
    26.05.2023
    Нельга захоўваць гісторыю Беларусі шыльдамі на расейскай мове. Пішыце на роднай беларускай мове, а не на чужым каланіяльным імпарце.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў9

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам12

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

На перамовах у Стамбуле Расія захавала ранейшыя патрабаванні2

Перастала выходзіць на сувязь полацкая журналістка і каталіцкая актывістка Ціна Палынская

У Расіі Вікіпедыю абвінавацілі ў «прапагандзе педафіліі»2

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў9

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць