Свет66

Вярхоўная Рада Украіны дэнансавала пагадненне з Беларуссю ў сферы пенсійнага забеспячэння

Вярхоўная Рада Украіны 29 мая прагаласавала за дэнансацыю пагаднення паміж Украінай і Беларуссю аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсійнага забеспячэння.

За дэнансацыю прагаласаваў 301 народны дэпутат пры 226 мінімум неабходных, пра гэта паведаміў дэпутат Яраслаў Жалязняк.

Раней у пачатку красавіка Кабінет міністраў Украіны ўхваліў законапраект аб дэнансацыі падпісанага 14 снежня 1995 года ў Кіеве пагаднення з урадам Беларусі аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсійнага забеспячэння.

Дакумент рэгулюе пытанне дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння грамадзян, якія пастаянна жылі або пераехалі на пастаяннае пражыванне ў краіны-падпісанты.

У прыватнасці, гаворка ішла аб налічэнні пенсій па ўзросце, па інваліднасці, за выслугу гадоў і ў выпадку страты кармільца.

Дамова страціць юрыдычную моц праз шэсць месяцаў пасля таго дня, як Беларусь атрымае паведамленне Украіны аб яе дэнансацыі.

З пачатку расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, украінскі ўрад скасаваў, дэнансаваў, спыніў дзейнасць або выйшаў з больш як 20 двухбаковых пагадненняў, дамоў і мемарандумаў. Дэнансуюць дамовы з Беларуссю і іншыя яе суседзі.

Каментары6

  • Вася
    30.05.2023
    Казік, а што не пофіг? кропля камень точыць
    • Эюя
      30.05.2023
      Вася, Пацерпяць самыя звычайныя людзі, каторыя пры Саюзе працавалі якім небудзь геадэзістамі землемерамі у БССР і пераехалі па сямейных абставінах на Украіну ў 90-х. Альбо наадварот, працавалі на УССР інжынерамі 40 гадоў і пераехалі ў Беларусь на радзіму. Папулізм, а не закон.
      • Васіль
        30.05.2023
        Эюя, Казік, ідзе вайна, якую развязала расеі пры падтрымцы лукашысскага рэжыму. Вось гэта і ёсць першапрычына ад якой церпяць у тым ліку і пенсіянеры, а ўсё астатняя - гэта наступствы гэтай жахлівай вайны. Трэба ж правільна растаўляць акцэнты і называць рэчы сваімі імёнамі.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант19

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу1

У Мінску створаць першы атрад народнага апалчэння5

У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай16

Больш за 1000 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў М'янме

У беларускай гімназіі ў Вільні з'явяцца дадатковыя месцы. Але заяўкі трэба пакідаць зараз2

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас27

Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію11

Расіяне атакавалі беспілотнікамі Дняпро

У Баранавіцкім раёне знік 10-гадовы хлопчык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант19

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць