У тэлеграме з’явіўся беларускамоўны стыкерпак для вандровак па Беларусі
«Куфар Нерухомасць» стварыў стыкеры для тэлеграма, пры дапамозе якіх можна дзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандровак па Беларусі.

Стыкеры для тэлеграма «Вандруйце па Беларусі разам з намі!» выглядаюць як паштовыя маркі. У аснове сюжэтаў — адметныя сімвалы краіны ў спалучэнні са звыклымі ва ўжытку фразамі.

Бясплатна спампаваць пакет стыкераў можна па спасылцы.
Каментары