Праменад па набярэжнай вадасховішча Дразды стаў яшчэ прыгажэйшым. Там з'явілася амаль сапраўдная пальмавая алея.

Фота: «Мінск-Навіны»
Ролю пальмаў выконваюць вербы. Іх высадзілі ў арыгінальныя вазоны, пераплялі галінкі, у выніку чаго і атрымаўся такі незвычайны эфект, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Праўда, не варта чакаць «вау-эфекту» адразу. Трэба разумець, што раслінам патрабуецца час, каб разрасціся, набраць масу.

Фота: «Мінск-Навіны»
Дарэчы, гэта не адзіная навінка на набярэжнай. Гэтую зону адпачынку добраўпарадкоўваюць. Вясной тут высадзілі больш за 60 кустоў руж.
У пешаходнай зоне азеляняльнікі анансавалі з'яўленне масіву шматгадовых раслін, у тым ліку злакавых культур. Агулам раслін будзе 8,5 тысячы.

-
Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец
-
У Гомелі жанчыну выселілі з інтэрната проста на вуліцу. Яна маці двух дзяцей, але гэта ў залік не пайшло
-
Пайшоў у банкруцтва рэстаран, які належаў сям'і Зінгмана. Даўгоў больш чым на мільён даляраў, а маёмасці на 389 рублёў
Каментары