Культура33

«Гісторыка» адзначыць у Рагачове дзень нараджэння Караткевіча

Урачыстасці пройдуць у нядзелю 22 лістапада.

Грамадскае аб’яднанне «Гісторыка» 22 лістапада ў Рагачове (Гомельская вобласць) адзначыць дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар аб’яднання Зміцер Рагачоў.

Паводле яго слоў, у праграме святкавання, якое праводзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!», экскурсія па мясцінах Караткевіча ў Рагачове і яго ваколіцах, музычна‑паэтычныя выступленні з удзелам беларускіх бардаў, уручэнне сувеніраў удзельнікам творчай акцыі, а таксама вогненнае шоу на гарадзішчы старажытнага Рагачова на Замкавай гары. Тут у сярэдзіне XVI стагоддзя ў стылі рэнесансных італьянскіх палацаў быў пабудаваны замак каралевы і вялікай княгіні Боны — жонкі польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога.

Удзельнікі святкавання выязджаюць з Мінска раніцай 22 лістапада (даведкі па мабільным тэлефоне: 537‑64‑14).

Рагачоўшчына займае асаблівае месца ў творчым лёсе Уладзіміра Караткевіча, 80 гадоў з дня нараджэння якога будзе адзначацца 26 лістапада 2010 года. Многія свае творы Караткевіч напісаў менавіта ў Рагачове. Сярод іх — раман «Каласы пад сярпом тваім», апавяданне «Паром на бурнай рацэ» і навела «Ладдзя роспачы», якая распавядае аб сярэднявечным жыхары Рагачова Гервасіі Выліваху. Пісьменнік лічыў, што гэты твор з’яўляецца найбольш удалай спробай «паказаць абагульнены характар беларуса, якому і чорт не брат, якога і смерць не пужае, які больш за ўсё любіць Радзіму, жыццё і весялосць і ні пры якіх абставінах не ўступіць у барацьбе за іх».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску68

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску68

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць