Усяго патроху44

Беларус знайшоў у сына платную інтэрнэт-падпіску і дамогся ад аператара вяртання грошай. Прытым нават з «падарункам»

Нярэдка людзі сутыкаюцца з праблемай нечаканага лішняга «мінуса» на тэлефоне. Заўважыўшы ў канцы месяца незапланаваны адмоўны баланс, абанент ідзе ў асабісты кабінет і знаходзіць там нейкія падпіскі, якіх сам ніколі не рабіў. Ці можна нешта даказаць у такіх выпадках аператару. Герой матэрыялу Blizko.by сутыкнуўся з падобнай праблемай і вырашыў вярнуць свае грошы. Вось што з гэтага выйшла.

Кол-аператары двойчы адмовілі і адправілі ў офіс

Максім — абанент МТС. Паслугамі гэтага аператара карыстаюцца і яго сваякі. У свайго дзіцяці ён і выявіў нетыповы «мінус»: за тарыф належала плаціць менш. Як выявілася, хлопчык падпісаўся на музычны сэрвіс.

«У мяне ёсць праграма, якая адсочвае стан балансаў у тэлефонах, — расказвае мужчына. — У нас з сынам аднолькавы тарыф — і я са здзіўленнем убачыў, што ў яго запазычанасць большая. Вырашыў зайсці ў асабісты кабінет і паглядзець, ці няма там якой-небудзь «левай» падпіскі, і ўбачыў, што яна сапраўды ёсць».

Падпісчыкам хлопчык прабыў не так ужо і доўга — з 4 па 26 красавіка. За гэты час з балансу спісалі 7,36 рубля. Дакладна невядома, як дзіця падпісалася на сэрвіс.

«Цяжка сказаць. На форуме прачытаў, што падобныя падпіскі актываваліся нават у тых, хто ставіў сім-карту ў роўтары — нават фізічна немагчыма было самому падпісацца. Але, паколькі сын усё ж такі непаўналетні, магу выказаць здагадку, што ён загрузіў гульню, якая выклікае рэкламу — а там, не разабраўшыся, можна, націснуўшы нейкую кнопку, актываваць падпіску. Гэта малаверагодна, але магчыма», — разважае герой публікацыі.

Перш за ўсё Максім адключыў падпіску, а пасля таго задаўся пытаннем: ці можна запатрабаваць вярнуць грошы за ўжо выдаленую паслугу?

Пачытаўшы парады карыстальнікаў аднаго з форумаў, мужчына вырашыў паспрабаваць шчасця. Але размовы з кол-аператарамі МТС праблему не вырашылі. «Яны сказалі, што гэта не іх сфера абслугоўвання. Тэлефанаваў двойчы — і два разы казалі пра тое, што толькі наведванне офіса і вочная падача заявы могуць вырашыць пытанне».

Вярнулі нават больш

Праз некалькі тыдняў Максім, узяўшы пашпарт, выбраўся ў офіс кампаніі. Мужчыну не прыйшлося адстойваць сваю рацыю: грошы яму вярнулі без спрэчак. «Мяне сустрэлі абсалютна нармальна. Прапанавалі бланк і ніякім чынам не спрабавалі пераканаць. Адзінае, спыталіся, ці не карыстаецца гэтым нумарам дзіця. Я склаў заяву па шаблоне і аддаў яго супрацоўніку».

У выніку для нумара заблакавалі магчымасць дадавання інтэрнэт-падпісак, а на баланс вярнулі грошы за «карыстанне» музычным сэрвісам.

«Цікава, што па выпісцы сума была 7,3 рубля, а вярнулі 9,20. Магчыма, гэта з нейкімі падаткамі — я ўжо не разбіраўся», — успомніў Максім пра нечаканы «падарунак».

Пераходзіць да іншага аператара мужчына не плануе: МТС карыстаюцца яго родныя і многія сябры. Урэшце, такая ж праблема можа ўзнікнуць і ў абанента іншай сеткі, таму сэнсу ў такіх зменах Максім не бачыць.

Ці стаў ён асцярожнейшым пасля гэтай гісторыі. «Я сам айцішнік, таму разумею, дзе і як можа адбыцца падобная сітуацыя. У мяне падобная падзея вельмі малаверагодная. Больш за тое, неаднаразова дапамагаў людзям з падобнымі пытаннямі: бацьку сябра некалькі месяцаў карыстання падпіскай каштавалі амаль 90 рублёў дадатковых выдаткаў», — падсумоўвае герой.

Каментары4

  • Щ
    14.06.2023
    самое интересное в платных услугах не видно этих подписок они только видны в распечатках.
  • Енрн
    14.06.2023
    МТС маскоўскі Бес!
  • *_*
    15.06.2023
    Казік, ёсць)
    я ўжо 2 разы "падпісвалася", так і не зразумеўшы, як гэта адбываецца, бо нікуды, зразумела не падпісвалася. проста заўважала смс-ку "вы падпісаны"

    кругом мошенники
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У трансляцыі інаўгурацыі выкарысталі камп'ютарную графіку. Вось у якім моманце2

Грамадстваабноўлена2

У трансляцыі інаўгурацыі выкарысталі камп'ютарную графіку. Вось у якім моманце

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ паведамілі пра гібель 30 расійскіх вайскоўцаў у выніку ўдару па Курскай вобласці2

Японцу, які палову стагоддзя чакаў смяротнага прысуду і быў апраўданы, прызначылі $1,5 мільёна кампенсацыі2

Няздольны перамагчы, а кіруе. Пра каго загадка, дзеткі?33

У небе над Беларуссю з’явіліся таямнічыя знакі. Што гэта было?8

VK стварае аналаг усеахопнага кітайскага WeChat з дзяржпаслугамі і плацяжамі2

Міністр абароны ЗША адмаўляе ўцечку ваенных планаў праз чат у Signal. А Кангрэс патрабуе расследавання6

Дзень Волі і БНР у пытаннях і адказах15

USAGM пагадзілася выдзеліць частку гранта Радыё Свабода, пакуль суд разглядае справу3

Ціханоўская: Мы ўпэўнена і горда кажам: Жыве Беларусь!1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У трансляцыі інаўгурацыі выкарысталі камп'ютарную графіку. Вось у якім моманце2

Грамадстваабноўлена2

У трансляцыі інаўгурацыі выкарысталі камп'ютарную графіку. Вось у якім моманце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць