Культура66

Пісьменнік, экс-міністр адзначае юбілей

Дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дыпламат, пісьменнік Анатоль Бутэвіч адзначае сёння сваё 75-годдзе.

Анатоль Бутэвіч

Ураджэнец Нясвіжчыны Анатоль Бутэвіч быў рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва, намеснікам рэдактара газеты «Чырвоная змена», дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», міністрам інфармацыі (1992—1994) і міністрам культуры і друку Рэспублікі Беларусь (1994—1996). 

Ён шматгадовы сябра Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА, Беларускай навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры, стваральнік і старшыня грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, шматгадовы намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, нефармальны сябра рэдкалегій «Краязнаўчай газеты», часопіса «Вясёлка»; грамадскіх ініцыятыў «Дарога да святыняў». Ëн шмат зрабіў для рэстаўрацыі і музеяфікацыі Нясвіжскага і Навагрудскага замкаў, збіраў сродкі на рэстаўрацыю царквы на сваёй малой радзіме ў вёсцы Ліпа Нясвіжскага раёна і Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

Каментары6

  • Прахожы
    15.06.2023
    Якуб, на што вы траціце сваё жыццё? Вось вы сядзіце ў рабочы час за кампутарам і кідаеце свае какашкі ў людзей, якія зрабілі непараўнальна больш за іншых для Беларусі. Але вам не цікава. Вы кніжак не чытаеце, не чыталі вы і Лема ў выдатных перакладах Бутэвіча. Затое паспелі кінуць гаўно на вентылятар. Відаць у гэтым і сутнасць вашай працы. Паспрабуйце пахваліцца перад сваімі дзецьмі вашымі заняткамі.
  • Малодшы сучаснік
    15.06.2023
    Дзякуй Анатоль Бутэвіч! Многая Вас лета! Добрага здароўя!
  • Якуб
    15.06.2023
    Прахожы, ідзі далей. Перакладамі людзей не вызваляюць, у лечку сапраўдныя не ходзяць. І пенсію міністра не атрымліваюць. Гаўно знімайце самі. Дарэчы пра пераклады. Не жывыя яны. Крытыку тых часоў чулі? І так, Вы сваім дзецям адкажыце, чаму так выйшла, что маўклівыя ябацькі раптам павінны мець павагу.

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага спевака Шарлота асудзілі на 5,5 гадоў калоніі

У Баку адмовіліся прымаць дапамогу ад Чачні пасля ўдару ракетай па самалёце2

Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію10

Кіраўніка кантрольнага ўпраўлення Міністэрства па падатках і зборах злавілі на атрыманні хабараў6

«Мінімум 30 рублёў, а максімум баюся ўявіць». Якімі будуць цэны на таксі ў навагоднюю ноч1

Кампанія сяброў з Вялікабрытаніі паставіла рэкорд па наведванні пабаў за 40 гадоў

18-гадовы беларус Дзяніс Лазавік перамог Магнуса Карлсэна на чэмпіянаце свету па рапідзе2

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак24

Белчыгунка абвясціла зніжкі да 40%. Але трэба купіць квіток у апошні момант

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім6

Браты-блізняты прыйшлі працаваць у міліцыю. Адзін з іх пераплыў раку і ўцёк з Беларусі, каб не займацца палітычнымі справамі. Пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →