Перад сустрэчай з Пуціным ваенных прапагандыстаў прымусілі тыдзень сядзець на каранціне
На каранцін удзельнікаў сустрэч з Пуціным адпраўляюць з пачатку пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе.
Перад сустрэчай з Пуціным ваенных прапагандыстаў прымусілі тыдзень сядзець на каранціне.
Пра гэта прагаварыліся самі ўдзельнікі сустрэчы: аўтарка тэлеграм-канала «Катруся» Кацярына Аграновіч і «ваенкар» Аляксандр Сладкоў, якія ўзялі ўдзел у мерапрыемстве.
«Мне вельмі спадабаўся каранцін, бо можна было сем дзён сядзець і нікуды не хадзіць. <…> Калі ўсе размаўлялі, было ўсё па-добраму, міла. На асноўнай сустрэчы адчувала хваляванне», — напісала Аграновіч.
На каранцін удзельнікаў сустрэч з Пуціным адпраўляюць з пачатку пандэміі каранавіруса ў 2020 годзе. Першапачаткова тэрмін ізаляцыі складаў два тыдні, але потым яго скарацілі да аднаго. Апроч знаходжання на каранціне, людзі павінны здаць адмоўны ПЛР-тэст.
Павышаная ўвага Пуціна да свайго здароўя не аднойчы станавілася мемам і прадметам абмеркаванняў. Праз гэта ўзнікаюць версіі, што калі Пуцін з’яўляецца на людзях, то гэта робіць ягоны двайнік.
Каментары