У Мінску кухар выкраў грошы ў таксіста, паклаў грошы ў сподняе і ўцёк
У міліцыю звярнуўся сам кіроўца таксі.

Кухар уначы вяртаўся з гасцей на таксі, а пасля завяршэння паездкі адкрыта скраў з салона аўто 30 рублёў, паклаў іх у сподняе і ўцёк.
Як патлумачыў затрыманы, грошы патраціў на асабістыя патрэбы.
Міліцыя хутка затрымала зламысніка, заведзена крымінальная справа за рабаванне.
Каментары