Грамадства44

Дворнік у Мінску робіць пад вокнамі жыхароў малюнкі з лісця

Карціны з апалага лісця «малюе» на газонах і зялёных зонах дворнік Дзяніс Юркоў, піша «Мінск-Навіны».

Выбар прафесіі Дзяніс Юркоў патлумачыў двума прычынамі:

— З улікам стану здароўя, выбар прафесій для мяне не занадта шырокі, таму з 2008-га працую дворнікам. Знаёмы параіў прадпрыемства, якое якраз шукала супрацоўнікаў па навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі. Люблю наводзіць чысціню і парадак, таму ўцягнуўся маментальна.

Першая карціна з апалага лісця з'явілася ў 2018-м. 

— Спачатку выклаў сонейка, потым — хатку, сфатаграфаваў выключна для сябе, — успамінае суразмоўца. — А праз некалькі дзён у мяне інтэрв'ю ўзялі. Як высветлілася, распавялі жыхары суседніх шматпавярховікаў — так ім спадабаўся малюнак.

Сталі паступаць «заказы» — выкласці з лісця сэрцайкі, божых каровак, смайлы і нават прызнанні ў каханні.

Прыкладна ў той жа час Дзяніс завёў старонку ў сацыяльнай сетцы, дзе дзяліўся сваёй творчасцю. Прызнаецца, што водгукі спрэс станоўчыя.

Самае надзённае там пытанне: колькі можа праляжаць такая карціна? Лістота мае ўласцівасць хутка высыхаць.

— Або намакаць, — удакладніў Дзяніс. — Таму пасля дажджу трэба прыбіраць малюнак — ён маментальна цямнее. А вось у сухое і яснае надвор'е карцінай можна і тыдзень любавацца. Праўда, гэтая восень не шчодрая на «расходнікі». На тых жа каштанах лісце вельмі хутка абсыпалася і пажухла. А клёны толькі нядаўна пачалі скідаць.

Каментары4

  • Байкот
    29.10.2024
    Малайчынка! Але заўтра яго начальнік загадае "намаляваць" слова "Надо" :)))
  • Стабильность
    29.10.2024
    На всякий случай дворник был задержан
  • Імя
    30.10.2024
    Мае талент чалавек! Гэта не звычайны ўбогі "ЖЭС-арт".

Цяпер чытаюць

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным13

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева вяртаецца ў журналістыку і анансавала ў хуткім часе першае відэаінтэрв’ю2

«Таксіст высадзіў з-за таго, што я змяніла спосаб аплаты». Транспартная інспекцыя паставіла кропку ў канфлікце4

За палітыку асудзілі маладога валожынскага фермера2

У Мінску зноў выстраілася вялікая чарга

«Упершыню за гады ў зале няма рускіх» — Туск тонка пакпіў з Орбана4

Дзяржава прапануе, каб маці Ксюшы з СМА перавяла сабраныя $1,8 мільёна ў Дом дзіцяці. Валанцёры супраць24

Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага каталіцкага святара Парахневіча і яго абвінавачванне

Наста Кудасава: Недзе гадоў у 15 адправіла вершы ў «Нашу Ніву», у далёкі Менск, у якім нават ніколі не была

У ЗША пераблыталі сцягі Вялікабрытаніі і Аўстраліі перад прыездам караля Карла III2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным13

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць