Культура11

Як магла б выглядаць сустрэча з паэтам Тодарам Кляшторным, расстраляным у 1937 годзе

У Ноч паэтаў выйшаў «Фільм аб спатканні з (не)расстраляным у 1937-м годзе паэтам Тодарам Кляшторным».

Тодар Кляшторны (1903-1937) — выбітны беларускі паэт, які быў адным з 108 прадстаўнікоў бязлітасна расстралянай інтэлігенцыі ва ўрочышчы Курапаты ў Мінску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Самаму старэйшаму з забітых, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 гадоў, а сярод самых маладых — паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пётр Хатулёў (25 гадоў), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25 гадоў).

«Публіцыстычна-мастасцкі фільм «Тодар» я бы хацеў аднесці да жанру паэтычнай фантастыкі. Аднойчы я ўявіў, што спаткаўся з Тодарам Кляшторным — паэтам, якога забіў сталінскі рэжым, а разам з ім яшчэ больш за сотню выбітных дзеячаў беларускай культуры і навукі. Падчас нашага спаткання ў нас адбылася размова пра лёс беларускасці, пра ролю літаратуры ў нашым жыцці і пра тое, што рэпрэсіі супраць беларускасці не спынены дагэтуль», — апісвае фільм яго аўтар — прадзюсар і блогер Алесь Чахоўскі.

Яго самога ўжо другі раз будуць судзіць завочна, а сёння стала вядома, што інстаграм-старонку Чахоўскага прызналі экстрэмісцкай.

У ролі Тодара Кляшторнага зняўся акцёр Ілля Ясінскі. Сцэнар напісала пісьменніца Ганна Златкоўская.

Хваля сталінскіх рэпрэсій доўжылася з 1929 па 1938 год і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў беларускай культуры.

29 кастрычніка штогод беларусы ўсяго свету ўшаноўваюць памяць загінулых паэтаў у шматлікіх гарадах. Раней Ноч расстраляных паэтаў праводзілі і ў Курапатах, але апошнія гады праз рэпрэсіі такія мерапрыемствы сталі немагчымыя.

«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад і адрасы мерапрыемстваў па ўсім свеце

Каментары1

  • Человек
    29.10.2024
    С «выдающимся» явно перегнули. Заурядный красный глашатай.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся58

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць