Здарэнні33

Пад Астраўцом у аварыі загінуў выпускнік беларускамоўнай віленскай гімназіі

12 чэрвеня ў Астравецкім раёне загінуў 32-гадовы матацыкліст. У міліцэйскіх зводках мужчыну назвалі літоўцам, але, як даведалася «Наша Ніва», ахвярай трагедыі насамрэч быў беларус.

Арцём Камінскі. Фота: яго фэйсбук-старонка

Імя загінулага — Арцём Камінскі. Ён меў літоўскае грамадзянства, але карані ў мужчыны — беларускія. Бацькі Арцёма, беларусы, перабраліся ў Вільню шмат гадоў таму, і цяпер з радзімай іх звязвае хіба што старая дзядоўская хата ў Астравецкім раёне.

12 чэрвеня Арцём з роднымі якраз і наведвалі гэтую хату, каб упарадкаваць тэрыторыю ля яе. Трагедыя здарылася, калі сям’я ўжо скіроўвалася дахаты: Арцём ехаў на матацыкле Suzuki, яго сваякі — на машыне. Паводле зводак, мужчына рухаўся па трасе Р52 Гоза — Астравец — Ашмяны, на 15-м кіламетры трасы Камінскі пачаў абганяць на скрыжаванні. У гэты момант 35-гадовы кіроўца аўтамабіля Mazda, які рухаўся ў тым жа кірунку, стаў паварочваць налева і сутыкнуўся з матацыклам Камінскага. Арцём загінуў на месцы, кіроўца машыны не пацярпеў.

Крыніца: кадр з роліка УУС Гродзенскага аблвыканкама

Знаёмыя Камінскага апісваюць яго як дужа асцярожнага чалавека, таму дакладна не зразумела, што здарылася на той трасе. Кіроўцу Mazda, грамадзяніна РФ, прызналі невінаватым у здарэнні.

Арцём скончыў Віленскую беларускую гімназію імя Францішка Скарыны, адвучыўся ў медыцынскім універсітэце ў Мінску і працаваў стаматолагам у Вільні. Знаёмыя згадваюць яго як пазітыўнага чалавека, актывіста ў школьныя часы. Тады ж, падчас навучання, Арцём сустрэў сваю жонку, таксама беларуску і навучэнку Віленскай беларускай гімназіі — яна была яго аднакласніцай.

З Камінскім развітваюцца ў Вільні 15 чэрвеня. Акрамя жонкі, у мужчыны таксама засталася двухгадовая дачка, якую ён пахрысціў два тыдні таму. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

У Валожыне казуля выбіла акно кінатэатра

У Перу мужчына выратаваў 25 шчанят з палаючага дома

У Балтыйскім моры завёўся акунь, які кусае людзей

Каментары3

  • mikola
    15.06.2023
    Davypendryvausja ? Treba  kali-nekali Pravily ne parushac !
  • Аlokim
    15.06.2023
    Літоўцы часам любяць паганяць, але на добрай трасе і акуратна, гэта не тыя дурні, што на праспекце Перамогі ці Незалежнасці дэманструюць сваю хуткасць і адсутнасць мазгоў штовечар. Шкада хлопца, спачуванні родным і блізкім.
  • mikola
    15.06.2023
    Ezdiu by narmalna i byla b jamu -Sczasc*e !

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

Чым скончылася гісторыя з меркаваным лясным катом на Палессі, які апынуўся ў капкане2

Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»2

Спецпасланнік Трампа прапанаваў ФІФА замяніць зборную Ірана на чэмпіянаце свету еўрапейскай камандай. Ідэя па-валюнтарысцку дзіўная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць