Свет55

У Літве прапанавалі, каб дзеці 5% заробку пералічвалі старым бацькам

Адпаведныя папраўкі да закона аб сацыяльным пенсійным страхаванні прапанаваў сябра фракцыі Партыі працы Валдэмарас Валькюнас. Ён назваў і канкрэтны памер выплат — 5% ад гадавых даходаў пасля выплаты падаткаў.

Ілюстрацыйнае фота

Калі парламент ухваліць гэтую прапанову, то кожнае паўналетняе дзіця павінна будзе плаціць кожнаму з бацькоў па 5% свайго заробку. Гэтыя выплаты будуць вылічваць з усіх даходаў, акрамя дапамогі па хваробе, мацярынства, бацькоўства, сацыяльных дапамог, як піша Delfi.

«Я мяркую, гэта невялікая і не крытычная сума. Калі чалавек атрымлівае сярэдні заробак, яго бацькі-пенсіянеры змогуць дадаткова атрымліваць блізу 150 еўра. Думаю, бацькі зацікаўленыя так выхаваць дзіця, інвеставаць у яго навучанне, каб ён атрымліваў не сярэдні заробак па краіне, а, скажам, 3000 еўра і больш», — сказаў аўтар ідэі.

Палітык не лічыць, што будуць нейкія складанасці з бухгалтарскім пераводам такіх выплат. «Ужо цяпер працадаўца вылічвае з заробку неабходныя падаткі. Калі будзе прыняты праект, то дадасца выплата бацькам», — сказаў ён.

У Грамадзянскім кодэксе ўзаконенае патрабаванне ўзаемазабеспячэння бацькоў дзецьмі і дзяцей бацькамі, але, па словах дэпутата, назіраецца тэндэнцыя, што гэта больш звязана з патрабаваннем да бацькоў.

У краінах Еўропы няма такога прэцэдэнту. Таксама Валькюнас лічыць, што такі закон дапаможа павялічыць нараджальнасць.

«Гэты закон будзе прарывам, прывядзе да павышэння нараджальнасці, заахвоціць добра выхоўваць дзяцей, укладваць у іх адукацыю. Мы сталі б першымі ў Еўропе. Думаю, наш добры прыклад паслужыў бы прыкладам для іншых. Гэта быў бы гістарычны закон, мы паказалі б Еўропе, як можна пераадолець дэмаграфічны крызіс», — сказаў палітык.

Але ёсць і праціўнікі ідэі Валькюнаса. Прадстаўнік Літоўскага саюза сялян і зялёных Рымантэ Шалашавічуце не ўхваляе гэтую прапанову. Яна не лічыць, што такі закон дапаможа ў вырашэнні дэмаграфічных праблем.

«Абавязак утрымання бацькоў зацверджаны ў Канстытуцыі. Калі бацькі звяртаюцца ў суд, то суд ацэньвае ўсе абставіны, бо часам пенсіі ў бацькоў бываюць большыя, чым заробкі ў дзяцей. Калі бацькі лічаць, што іх дарослыя дзеці не хочуць ім дапамагаць, для гэтага ёсць суды. Суды ацэньваюць фінансавае становішча бацькоў, іх пенсіі, ацэньваюць заробкі дзяцей і могуць прысудзіць нават больш за 5% заробку на ўтрыманне бацькоў», — сказала дэпутатка.

Каментары5

  • **
    19.06.2023
    *, навошта далёка хадзіць, у лукашыцкай белоруссіі ўжо даўно існуе такі ж самы закон, што дзеці павінны ўтрымліваць бацькоў, калі яны не “напрацавалі” на сацыяльную пенсію. Дэталі не памятаю, але закон дакладна ё і чуў шмат выпадкаў, калі яго прымяняюць на практыкі.
    • умка
      19.06.2023
      **, че ?
      а ху-ху не хо-хо ?
  • Захар
    19.06.2023
    Ну если хотя бы из зарплаты ДО налогов ,то и имело бы смысл.
    И как прибавка к заработанной пенсии родителей.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню36

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню36

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць