Эканоміка44

Расійская абутковая кампанія адкрые яшчэ дзве фабрыкі ў Беларусі

Камнанія ПТК «Мадэрам» з Санкт-Пецярбурга, якая спецыялізуецца на выпуску спецыяльнага абутку, у дадатак да чатырох ужо дзейных сваіх фабрык адкрые яшчэ два прадпрыемствы на тэрыторыі Беларусі.

Фота: moderam.ru

Цяпер «у сувязі з пашырэннем геаграфіі вытворчасці і павелічэннем аб'ёмаў замоў» кампанія набірае швачак і іншых супрацоўнікаў, у прыватнасці, на новыя пляцоўкі ў Асіповічах і Клічаве. На гэта звярнуў увагу Office Life.

Швачкам — зборшчыкам абутку абяцаюць ад 700 да 1500 рублёў заробку.

ПТК «Мадэрам» — адзін з першых і найбуйнейшых расійскіх інвестараў у беларускую лёгкую прамысловасць. Першую фабрыку ў Гомелі кампанія адкрыла ў 2002 годзе. У 2000-я абутак для кампаніі з Санкт-Пецярбурга пачалі шыць таксама ў Жлобіне і Бабруйску. А ў 2021 годзе ў структуры мясцовай «дачкі» кампаніі «Мадэрам-Захад» з'явілася чацвёртая фабрыка — у Рэчыцы.

Дарэчы, у Расіі ў гэтага вытворцы ёсць толькі дзве пляцоўкі — у Санкт-Пецярбургу і ў Батайску Растоўскай вобласці.

Каментары4

  • Kotya
    26.06.2023
    Какие хорошие зп. Да ради этого нужно оставаться в союзе с Россией ))
  • Железный Дровосек
    26.06.2023
    Одна будет галоши выпускать,а вторая,натурально—лапти.
  • Пятрусь
    26.06.2023
    Чего хотели беларусы то и получили. Скоро завод с балалайками откроют.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы3

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл26

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства6

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць