Апеляцыйную скаргу пружанскай пенсіянеркі Алены Гнаўк разгледзяць у Гомельскім абласным судзе 6 ліпеня. Да гэтага часу яе можна падтрымаць грашовымі пераводамі і пасылкамі, як паведамляе «Вясна».

Прысуд па трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі абвясцілі ў Чыгуначным раёне Гомеля 28 красавіка — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення. Гэтым разам Алену абвінавацілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі».
Учора сын Гнаўк трапіў на спатканне з маці. Паводле яго, яна трымаецца добра. У камеры сядзіць з трыма жанчынамі, з якімі ў яе добрыя стасункі. Умовы цяпер лепшыя, чым у калоніі, дзе яе ўтрымлівалі 90 сутак у ШІЗА.
За ўвесь час Алене Гнаўк дайшлі толькі 10 лістоў ад беларусаў.
Каментары