Культура

У Іерусаліме пачынаецца фэст «Марк Шагал 2023» з удзелам беларускіх мастакоў і выканаўцаў

Традыцыйны фестываль, які адкрываецца 5 ліпеня ў Іерусаліме, пройдзе на розных пляцоўках старажытнага горада.

Удзел у імпрэзах фестывалю будуць браць таксама і беларускія мастакі і выканаўцы, а са сцэнаў будзе гучаць беларуская мова, як піша «Будзьма».

5 ліпеня

А 19-й гадзіне па мясцовым часе (вул. Мошэ Даян, 135, Іерусалім) адбудзецца прэм’ера монаспектаклю «Ідэальная баба».

Аўтар і рэжысёр: Рыгор Какоўкін

Выканаўца галоўнай ролі: Андрэй Белацаркоўскі

Мастак-мультыплікатар: Павел Ярмолаў

Кампазітар: Аляксандр Жадаў

9 ліпеня

Уласна адкрыццё Фестывалю мастацтва і творчасці, прысвечанага 136 году з дня нараджэння мастака, на плошчы Марка Шагала ў Іерусаліме. На канцэртах будуць гучаць і беларускія песні ды оперныя арыі.

13 ліпеня

У межах фестывалю ў зале YMCA адбудзецца канцэрт з удзелам оперных салістаў: Кацярыны Чэпелевай, Адэліі Шалеў, Міхаіла Гайсінскага.

Фальклорная спявачка Ірэна Катвіцкая парадуе прысутных народнымі спевамі.

У праграме: арыі і дуэты з опер Моцарта, Вэрдзі, Бізэ, Пучыні; раманс Дэліба, маналог Тэўе з мюзікла «Скрыпач на даху».

Мовы песень — іўрыт, ідыш, французская і беларуская.

Канцэртмайстар: Аляксей Палянскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе7

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе7

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць