Надвор'е11

У Паўднёвай Афрыцы выпаў снег. Такога там не было 10 гадоў

Улады параілі людзям апранацца цяплей, бо халодны фронт накрыў большую частку краіны і застанецца тут як мінімум на тыдзень.

Фота: Jerome Delay / AP

Прачнуўшыся раніцай 10 ліпеня, жыхары Іаганесбурга, найбуйнейшага горада Паўднёвай Афрыкі, убачылі за вокнамі снег. Ліпень у Паўднёвым паўшар'і — зімовы месяц, але снег тут не выпадаў вось ужо 10 гадоў, піша Бі-бі-сі.

Улады параілі паўднёваафрыканцам апранацца цяплей, бо халодны фронт накрыў большую частку краіны і застанецца тут як мінімум на тыдзень.

«Пакуль што снегапад не выклікаў сур'ёзных праблем», —паведаміў прадстаўнік Паўднёваафрыканскай метэаралагічнай службы.

Жыхары Іаганесбурга зачараваныя заснежанымі вуліцамі — рэдкім відовішчам у іх шыротах.

«Некаторыя вучні і я разам з імі пайшлі знаёміцца са снегам бліжэй … сёй-той ужо ведае, што такое снег, а іншыя думалі, што гэта проста такі дождж», — распавяла настаўніца пачатковых класаў Агнес Мідзева.

Хатняя работніца Набухосі Стомпі сказала, што ехала на працу па заснежанай дарозе і яшчэ ніколі такога не бачыла.

«У нас у дамах цёпла, так што ўсё ў парадку, — адзначыў наглядчык Білі Нксумала. — Снег ляжаў паўсюль, ён накрыў палі побач з нашым раёнам — гэта было сапраўды прыгожа».

Снег выпаў у цэлым шэрагу правінцый Паўднёвай Афрыкі, уключаючы Усходні Кейп, Мпумалангу і рэгіён Гаўтэнг, у які ўваходзяць Іаганесбург і Соўэта.

Метэаролагі параілі фермерам знайсці прыдатныя цёплыя памяшканні для жывёлы, асабліва ў халоднае надвор'е.

Пакуль нельга сказаць, ці з'яўляецца незвычайна халоднае надвор'е і снег вынікам кліматычных змен.

Каментары1

  • Жвір
    11.07.2023
    Падобна, што гаворка пра сьнег толькі ў адной мясцовасьці ПАР, якога не было там 10 гадоў, а не ва ўсёй краіне. Бо я дакладна памятаю, што трапляў там у сьнежны "зарад" восем гадоў таму.

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў6

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

У Мінскай вобласці пенсіянер збіў супрацоўніка ДАІ3

Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць