Грамадства

У Магілёве мужчыну асудзілі на два гады за два лайкі ў «Аднакласніках»

10 ліпеня суд Кастрычніцкага раёна Магілёва асудзіў 29-гадовага магілёўца Дзмітрыя Папкова да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мужчыну прызналі вінаватым у паклёпе (ч. 2 арт. 367 КК) і абразе (ч. 1 арт. 368) Аляксандра Лукашэнкі, піша Mayday.

Летам і восенню 2021 года Папкоў двойчы паставіў адзнаку «клас» на допісы ў пабліку «Стоп Лука» ў «Аднакласніках», з-за чаго публікацыі сталі бачныя ў стужцы на старонцы магілёўца. У допісах была інфармацыя аб дзейнасці Аляксандра Лукашэнкі, якая, на думку суда, была паклёпніцкай і якая знеслаўляла кіраўніка ўладнай вертыкалі.

Мужчына прызнаў сваю віну.

Суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Ясенка вырашыла, што сваімі дзеяннямі Папкоў нібыта спрыяў пашырэнню канфлікту ў грамадстве на глебе адрозненняў у грамадска-палітычных поглядах, і пакарала магілёўца рэальным пазбаўленнем волі тэрмінам на два гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў24

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць